Грамадства66

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка

25 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў першую сустрэчу са Святланай Ціханоўскай. Хто і як запланаваў іх размову? Распыталі дарадцу Ціханоўскай Франака Вячорку.

Уладзімір Зяленскі і Святлана Ціханоўская падчас першай двухбаковай сустрэчы ў Вільні 25 студзеня. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Як расказаў Франак Вячорка, гаворка пра магчымую сустрэчу ўзнікла ўсяго за пару дзён да цырымоніі ўшанавання памяці Кастуся Каліноўскага ў Вільні, на якой, акрамя прымаючага боку на чале з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, прысутнічаў прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі.

«Украінскі бок сам на нас выйшаў. Спачатку ішла размова толькі пра супольную прысутнасць на цырымоніі ў гонар гадавіны Паўстання 1863—1864 гадоў, потым пра прамову, было шмат перапіскі. А пасля вырашылі зрабіць асобна і двухбаковую сустрэчу. Ініцыятыва ішла ад прэзідэнта Украіны».

Франак Вячорка лічыць такі крок сігналам пра змену палітыкі ва Украіне па розных напрамках — і па ўнутраных, і па знешніх.

«У тым ліку мяняецца падыход да Беларусі і адносіны з дэмакратычнымі сіламі. Украіна апошнім часам праяўляе лідарства па Беларусі, Зяленскі пастаянна гаворыць пра Беларусь. Я думаю, гэта ў цэлым змена палітыкі на больш актыўную. Раней было больш ігнаравання, пазбягання тэмы. Зараз жа яны занялі праактыўную пазіцыю».

Змену насцярожанасці ў дачыненні да беларускай апазіцыі на дыялог аналітыкі звязваюць адразу з некалькімі прычынамі: прыход на месца кіраўніка Офісу прэзідэнта Кірыла Буданава замест Андрэя Ярмака, разуменне, што ад Лукашэнкі з тэрыторыі Беларусі пакуль не варта чакаць пагрозы, а таксама жаданне адабраць у яго бонусы «легітымнасці», якімі яго адорвае прадстаўніцтва ЗША.

Падчас размовы Уладзімір Зяленскі ў тым ліку запрасіў Святлану Ціханоўскую ў Кіеў.

«Мы ўжо абмяркоўваем даты прыезду з Офісам прэзідэнта Украіны, — пацвердзіў Франак Вячорка раэльнасць будучага візіту. — Рыхтуем два комплексы пытанняў і прапановаў. Стратэгічна-палітычныя — ініцыятывы па міжнароднай палітыцы, па стаўленні да рэжыму, па санкцыйнай палітыцы, па адказнасці за выкрадзеных украінскіх дзяцей. Таксама абмяркуем праблемы беларусаў ва Украіне, праблемы добраахвотнікаў і прапануем культурна-асветнае ўзаемадзеянне і інфармацыйную супрацу. У нас вельмі шмат тэмаў, і па многіх з іх мы ўжо пачалі дыялог».

Неўзабаве таксама мусіць быць прызначаны новы спецпрадстаўнік Украіны па Беларусі.

«Плануецца, што мостам у камунікацыі з нашага боку будзе Святлана Шаціліна з Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве, а з іх — спецпасланнік».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Плян
    28.01.2026
    Што ты зрабіў за гэтыя гады на сваім фронце?
  • Не галасі
    28.01.2026
    Плян, адказ: Гаюн, ЧКБ, Мельнікава, БайХэлп, Стрыжак, "Чужое неба" - вам мала? А што зрабілі вы?
  • Вакарасава байка
    28.01.2026
    Дзед піліў-піліў недапіліў, бацька піліў-піліў недапіліў, сынка піліў-піліў недапіліў - Трамп прыйшоў хвосьцікам махнуў і няма чаго стала піліць.

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць