У Іркуцку «герой СВА» ўзяў закладніцу і патрабаваў, каб яго на верталёце адвезлі на фронт. А пасля задушыў яе
Яго жонку з дзіцём забралі з пабоямі, таму ён напаў на выпадковага чалавека.

У Іркуцку жанчына з 7‑гадовым сынам схавалася ў прытулку ад дамашняга гвалту. Мужчына знайшоў той прытулак і забіў іншую жанчыну.
Як распавёў кіраўнік мясцовага дабрачыннага фонду «Абярэг» Аляксандр Собалеў, які дапамагае жанчынам, забойца тэрарызаваў жонку і сямігадовага сына: «Гэта было больш чым проста пабоі, — сапраўдныя здзекі з паласаваннем нажом, штурханнямі, прыніжэннямі».
«Герой СВА» стаў чакаць жонку недалёка ад прытулку. Але, так і не сустрэўшы яе, у аўторак вечарам ён схапіў выпадковую жанчыну, маці дзвюх дачок.
Ён прыставіў ёй нож да горла і адвёз у сваю кватэру.
З кватэры мужчына патрабаваў пагаварыць з жонкай, а таксама выклікаць для яго вайсковага пракурора, каб яго на верталёце даставілі на фронт.
Уначы, пасля некалькіх гадзін перамоў з паліцыянтамі, МНС і вайсковымі пракурорамі, мужчына сам выйшаў з кватэры. Папрасіў цыгарэты і гарэлкі і здаўся. Закладніцу ён задушыў.
«Псіхапаты, гвалтаўнікі, забойцы, прыкрываючыся сваім удзелам у СВА, ужо рэгулярна здзяйсняюць жахлівыя рэчы, адчуваючы сваю беспакарнасць», — напісаў Собалеў.
-
Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі
-
У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале
-
У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу
Каментары