Спорт

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў

У сераду завяршыўся агульны этап Лігі чэмпіёнаў. Ён праходзіў другі год запар.

Раней цягам трох дзесяцігоддзяў клубы разбіваліся на групы па чатыры каманды ў кожнай і гулялі ў два колы шэсць матчаў. У плэй-оф выходзілі па дзве каманды з групы.

Цяпер у асноўным раўндзе гуляе 36 дружын, кожны клуб праводзіць восем матчаў (чатыры дома, чатыры ў гасцях), а асноўны раўнд заканчваецца ў студзені.

Непасрэдна ў 1/8 фіналу выйшлі восем клубаў, што занялі ў агульнай табліцы 1—8‑е месцы: «Арсенал», «Баварыя», «Ліверпуль», «Тотэнхем», «Барселона», «Чэлсі», «Спортынг», «Манчэстэр Сіці».

Каманды, якія занялі месцы з 9‑га па 24-е, згуляюць у «накаўт-раўндзе». Там вызначацца яшчэ 8 удзельнікаў 1/8 фіналу.

На гэтай стадыі каманды з месцаў 9—16 сустрэнуцца з камандамі з месцаў 17—24. Пры гэтым ужо вядомыя прыблізныя пары (9—10 супраць 23—24, 11—12 — супраць 21—22, 13—14 — супраць 19—20, 15—16 — супраць 17—18).

«Рэал» (Іспанія) і «Інтэр» (Італія)— «Будэ/Глімт» (Нарвегія) і «Бенфіка» (Партугалія);

«ПСЖ» (Францыя) і «Ньюкасл» (Англія) — «Манака» (Францыя) і «Карабах» (Азербайджан);

«Ювентус» (Італія) і «Атлетыка» (Іспанія) — «Бруге» (Бельгія) і «Галатасарай» (Турцыя);

«Аталанта» (Італія) і «Баер» (Германія) — «Барусія» (Дортмунд, Германія) і «Алімпіякас» (Грэцыя).

Лёсаванне пройдзе ў гэту пятніцу, а матчы адбудуцца 17—18 і 24—25 лютага.

Казахстанскі «Кайрат» з беларусамі Аляксандрам Мартыновічам і Валерыем Грамыкам завершыў асноўны раўнд на апошнім 36‑м месцы, у каманды адна нічыя і сем паразаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць