Свет2828

Ілан Маск назваў Радаслава Сікорскага «слінявым ідыётам»

Палітыкі пасварыліся ў сацсетках.

Ілан Маск. Фота: Dimitrios Kambouris / Getty Images

Ілан Маск назваў кіраўніка МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага «слінявым ідыётам» у адказ на яго словы пра спадарожнікі Starlink ва Украіне.

Супрацьстаянне адбылося ў сацыяльнай сетцы X. Польскі палітык звярнуўся да Маска ў X з пытаннем, чаму той не спыняе «выкарыстанне Starlink рускімі». Міністр таксама заявіў, што Маск «зарабляе на вайскоўцах».

«Эй, круты хлопец, чаму б табе не перашкодзіць рускім выкарыстоўваць Starlink для атак?» — напісаў Сікорскі.

Маск у адказ напісаў, што «гэты слінявы ідыёт нават не разумее, што Starlink — гэта аснова сістэмы сувязі для ўкраінскіх вайскоўцаў».

Гэта не першы публічны канфлікт Маска і Сікорскага.

У снежні мінулага года Маск напісаў у X, што час скасаваць Еўрапейскі саюз. «Бюракратыя ЕС павольна душыць Еўропу», — лічыць Маск. На яго думку, суверэнітэт варта вярнуць асобным краінам, каб урады маглі лепш прадстаўляць свой народ. На думку некаторых аналітыкаў, частка амерыканскага істэблішменту хацела б раскалоць Еўрасаюз па метадзе «падзяліць, каб уладарыць».

Каментары28

  • заўвага
    28.01.2026
    Мнагадетны атец, а так некрасіва ругаецца!
  • Маўчанне - золата
    28.01.2026
    Пан Сікорскі не разумее пра што гаворыць.
  • Сліняваму ідыёту
    28.01.2026
    Гэй, круты хлопец, чаму б табе не закрыць неба над Украінай? Ты ж наўпроставы сусед краіны, якая цябе абараняе ад агрэсара!

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА27

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам27

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

Жэрара Дэпард'ё будуць судзіць за згвалтаванне актрысы Шарлот Арну5

У Беларусі забаранілі адэкалон «Саша»7

Былы галаўкам УСУ Сырскі паехаў дапамагаць мацаваць абарону нарвежцам8

«Жыццё дзэн-філосафа не мае місіі, яно мае дзэн». Бабарыка адказаў на адкрыты ліст Пракоп'ева13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА27

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць