Здарэнні2525

«Настаўніца мыла дошку, пакуль сына білі». Трэцякласніку ў мінскай школе выбілі зубы, маці пайшла ў суд і выйграла

Падчас перапынку каля настаўніцкай двое аднакласнікаў напалі на хлопчыка: адзін трымаў рукі за спінай, а другі біў кулаком у твар. Дзіцяці зламалі адразу тры карэнныя зубы.

У рэдакцыю «Моцных навін» звярнулася маці 10‑гадовага хлопчыка, якога збілі ў школе. Жанчына дабілася кампенсацыі і вырашыла надаць гісторыі агалоску, каб прыцягнуць увагу да праблемы бяспекі дзяцей у навучальных установах.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў красавіку мінулага года ў мінскай школе, але канчаткова завяршыўся толькі нядаўна. Хлопчык тады хадзіў у трэці клас.

Паводле слоў маці, пасля трэцяга ўрока на перапынку, недалёка ад настаўніцкай, на сына напалі аднакласнікі — двое найлепшых сяброў: адзін схапіў рукі і ўтрымліваў за спінай, другі біў у твар. У дзіцяці зламаліся адразу тры карэнныя зубы знізу. Як празвінеў званок — усе вярнуліся ў клас.

Асаблівае абурэнне ў маці выклікае рэакцыя (а дакладней — яе адсутнасць) з боку персаналу школы. Згодна з правіламі ўнутранага распарадку, настаўнік у гэты час павінен дзяжурыць на перапынку.

Аднак, паводле слоў жанчыны, класная кіраўніца ў момант інцыдэнту знаходзілася ў кабінеце: мыла дошку і раздавала сшыткі.

«Сын зайшоў у клас пасля бойкі заплаканым, з чырвонай шчакой і ў прыгнечаным стане. Настаўніца гэта бачыла, але не надала значэння і нават не спытала, што здарылася. У выніку Данііл увесь урок сядзеў з крывацёкам і зубным болем, вымушаны проста глытаць кроў», — дзеліцца маці хлопчыка.

Паколькі крыўдзіцель сына яшчэ не дасягнуў узросту крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці, справу ў дачыненні да яго спынілі. Жанчына звярнулася з іскам да навучальнай установы, лічачы, што менавіта школа не забяспечыла належны нагляд за дзецьмі.

Пасля доўгіх разбораў суд стаў на бок пацярпелых.

Са школы спагналі 408 рублёў матэрыяльнай шкоды і 2000 рублёў — маральнай.

Але, вядома, грошы тут не галоўнае (хоць яны і адыгрываюць велізарную ролю, калі казаць пра складанае лячэнне зубоў).

«У дзіцяці траўма на ўсё жыццё. Я хачу, каб гэтая гісторыя стала напамінам усім школам: дзяжурства на перапынках — гэта не фармальнасць, а абавязак, ад якога залежаць здароўе і жыццё нашых дзяцей», — рэзюмавала маці.

Каментары25

  • А што было раней?...
    28.01.2026
    Чаму былыя "сябры" білі былога сябра?
    Мяркую, было за што.
    Але наше "заканадау́ства" і "правсуддзе" гэтага не улічвае!
  • Юзік
    28.01.2026
    глядзі, ўжо ёсць нагода і цябе троху пабіць! во як свет працуе) нечакана, так?)
  • Расейскае кіно
    28.01.2026
    Дзеці глядзяць расейскае кіно, ды іншы рускамоўны кантэнт і стаюць звярамі.

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club8

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча2

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі11

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club8

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць