Свет1111

Трамп выставіў Ірану ультыматум на фоне набліжэння да яго берагоў «вялізнай армады»

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што да берагоў Ірана набліжаецца магутны амерыканскі флот. Ён заклікаў Тэгеран неадкладна сесці за стол перамоў для заключэння ядзернай дамовы, пагражаючы моцным ударам. Пра гэта Трамп напісаў у сацсетцы Truth Social.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Па словах Трампа, авіяносная ўдарная група на чале з авіяносцам «Аўраам Лінкальн» ужо накіроўваецца ў рэгіён. Ён адзначыў, што па сіле гэты флот значна пераўзыходзіць сілы, якія раней ЗША разгарнулі каля Венесуэлы.

«Вялізная армада рухаецца да Ірана. Яна ідзе хутка, з вялікай сілай, энтузіязмам і мэтанакіраванасцю… Як і ў выпадку з Венесуэлай, флот гатовы, жадае і здольны хутка выканаць сваю місію з імклівасцю і сілай, калі гэта будзе неабходна», — піша Трамп.

Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што галоўнай умовай Вашынгтона застаецца адмова Тэгерана ад ядзерных амбіцый. Ён заклікаў улады Ірана заключыць «справядлівую здзелку», якая гарантавала б адсутнасць ядзернай зброі.

«Як я ўжо казаў Ірану раней — заключыце здзелку! Яны гэтага не зрабілі, і адбылася аперацыя «Паўночны молат», якая нанесла значныя разбурэнні ў Іране. Наступны ўдар будзе значна горшым! Не дапусціце паўтарэння», — адзначыў Трамп.

Напярэдадні паведамлялася, што авіяносная ўдарная група ЗША з авіяносцам «Аўраам Лінкальн» ужо прыбыла ў Індыйскі акіян, у зону адказнасці Цэнтральнага камандавання ЗША (CENTCOM). Раней СМІ паведамлялі, што Трамп атрымаў шмат справаздач амерыканскай разведкі пра тое, што рэжым у Іране цяпер знаходзіцца ў найслабейшай пазіцыі з часоў рэвалюцыі 1979 года.

Каментары11

  • Ёсік
    28.01.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • John
    28.01.2026
    Он шел на Одессу, а вышел к Херсону )))))
    Рыжий маразматик уже забыл про Иран и собрался идти на Канаду
  • адзіны шанец Ірана
    28.01.2026
    біць першым
    тапіць той посуд да разгортвання.
    будуць соплі жаваць - кабзда ім.

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня СПІС

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі раскрылі магутны падмурак заходняй сцяны полацкай Сафіі3

Сям’я Сахашчыкаў рэарганізуе свой бізнэс у Польшчы1

Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы. Раней стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску22

ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку23

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА5

Чыноўнікі адрэагавалі на дзікую гісторыю пра роды ў Мінску — парушэнняў яны не знайшлі1

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі7

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня СПІС

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць