Грамадства77

Журналістка Марына Коктыш выйграла справу супраць Беларусі ў Камітэце па правах чалавека ААН

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што правы журналісткі «Народнай волі» парушаныя пры адмове ёй у акрэдытацыі ў Палаце прадстаўнікоў беларускага парламента.

Справа з адмовай у акрэдытацыі цягнецца яшчэ з 2008 года.

Журналістка звярталася з просьбай аб акрэдытацыі пры палаце прадстаўнікоў нацыянальнага сходу РБ, але без тлумачэння прычын атрымала адмову, хоць раней такую акрэдытацыю мела.

Рэдакцыя «Народнай волі» накіравала зварот да старшыні палаты прадстаўнікоў. Адказаў газеце не спікер, а старшыня Камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Юрый Кулакоўскі. У вуснай форме ён патлумачыў, што журналістцы забаронены допуск у Дом ураду.

Пасля гэтага Марына Коктыш некалькі разоў звярталася ў суд, але сітуацыя з акрэдытацыяй журналісткі так і не змянілася. Цяпер жа справа намесніцы галоўнага рэдактара «Народнай волі» была разгледжаная на пасяджэнні Камітэта па правах чалавека ААН.

Сябры Камітэта прыйшлі да высновы, што беларускія ўлады пры адмове ў акрэдытацыі парушылі артыкул 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які гарантуе кожнаму чалавеку права на свабодны збор, пошук і распаўсюд інфармацыі.

– Безумоўна я рада, што міжнародная прававая супольнасць не забываецца на правы беларускіх журналістаў і падтрымлівае нас. Хоць я вельмі сумняваюся, што пасля дадзенага рашэння сітуацыя з маёй акрэдытацыяй неяк зменіцца, – распавяла Марына Коктыш прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Каментары7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць