Каханне і сэкс1919

Маладзечанскі начны клуб прапануе гадавы абанемент за фота і відэа, на якім ты «жаришь» яе ў прыбіральні

Маладзечанскі начны клуб «Клаб» праводзіць даволі незвычайную і супярэчлівую PR-акцыю.

Нядаўна ў суполцы клуба «Укантакце» з'явілася паведамленне (пунктуацыя арыгінала захаваная): «Гэта не жарт. Прыйшлі на …@… ананімна фота ці відэа як ты смажыш яе ў WC за лепшае фота ці відэа Klab дорыць табе бясплатны ўваход цягам года».

Пасля з'яўлення інфармацыі аб акцыі «Клаба» ў СМІ з суполкі клуба прыбралі абвестку, а ў стужцы з'явілася відэа, у якім дырэктар клуба прызнае памылку свайго калектыва і нібыта звальняецца.

«НН» звязалася з Наталляй Філістовіч, адказнай за сувязі з грамадскасцю клуба.

Наталля патлумачыла, што паведамленне аб акцыі сапраўды было, аднак супрацоўнікі клуба разлічвалі на скандальны піяр праз саму абвестку, а не на тое, што хтосьці сапраўды дашле нейкія фатаздымкі ці відэаролікі.

Філістовіч кажа, што праваахоўныя органы клубам з нагоды акцыі не цікавіліся: «Так, за такое можа быць і крымінальная адказнасць, аднак усё можна абыграць. У паведамленні не ўказана, што гэта мусяць быць хлопец ці дзяўчына».

Надзвычай пошлая інтэрпрытацыя акцыі абурыла і некаторых інтэрнаўтаў. Зрэшты, некаторыя папракалі каментатараў, што ім на розум адразу прыходзіць толькі сэкс, а ў супрацьвагу выкладвалі фатаздымкі бульбы на патэльні над унітазам ці мангала ў ванне.

Ды і даслаць фатаздымкі на адрас, указаны ў паведамленні аб акцыі, немагчыма: скрыня …@… не існуе.

Звальненне дырэктара таксама выявілася несапраўдным. Філістовіч патлумачыла, што відэа са звальненнем — частка піяр-кампаніі, і прапанавала сачыць за навінамі ў суполцы клуба.

Каментары19

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як атрымаць летам шэнген? Чаму беларусам у ім адмаўляюць і дзе атрымаць візу прасцей?4

У Падмаскоўі беларус забіў іншага беларуса. А пасля ад крыўды раздзеў яго дагала4

Украінскія ракеты нанеслі ўдар па ракетным заводзе ў Самары5

Толькі адзін голас, але за тры краіны. «Еўрабачанне» хоча змяніць правілы, каб у галасаванні было менш палітыкі1

Трамп паабяцаў абвясціць Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША7

Наступ УСУ на Аляксандраўскім кірунку: што пра яго вядома і якія перспектывы3

На пляжы Французскай Рыўеры ўсё часцей прыходзяць дзікі

Самы дарагі дом Мінска ў ліпені набылі ў Каменнай Горцы

Былы начальнік расійскай калоніі, дзе сядзеў Навальны і іншыя палітвязні, атрымаў 7 гадоў за хабар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць