Вайна

Расійскі пенсіянер загінуў на вайне. Затое яго сястры-беларусцы пашанцавала — атрымала адну пятую «Лады»

Праўда, машына не новая, таму долю Алены Цяраевай у «Ладзе» ацанілі толькі ў $250.

Серабрыста-жоўтая «Лада». Такую ж дзеляць браты і сёстры Дорахавы. Ілюстрацыйнае фота

Грамадзянка Беларусі Алена Цяраева (дзявочае прозвішча — Дорахава) дамаглася ў Расіі праз суд, каб ёй аддалі пятую частку маёмасці Івана Дорахава — яе брата, які загінуў ва Украіне.

У красавіку 2024 года Іван Дорахаў, якому на той момант было 64 гады, паехаў паваяваць. Атрымалася так сабе — паміж момантам падпісання кантракту і яго знікненнем прайшло роўна два тыдні. А вось на тое, каб дастаць яго цела і ўзяць узоры ДНК для ідэнтыфікацыі, патрацілі больш за паўгода.

Зрэшты, дзяліць спадчыну не было асабліва каму. І бацькі, і жонка, і дзеці Івана ўжо памерлі. Тады чарга дайшла да братоў і сясцёр. Спачатку па спадчыну прыйшла сястра Вера. Пасля падключыліся і астатнія — Ігар, Юрый, Таццяна і Алена. Алена адзіная з іх грамадзянка Беларусі.

У выніку маёмасць загінулага падзялілі на пяць частак. Ад Івана застаўся дом рынкавым коштам $1100, гараж коштам $800, хлеў коштам $300, а таксама аўтамабіль.

І менавіта «Лада» — самае дарагое, што было ў Івана. Аўтамабіль 2005 года ацанілі ў $1250.

А на рахунках ляжалі яшчэ і рэшткі пенсіі — прыкладна $275.

Усё гэта дабро ў выніку і падзялілі паміж пяцю братамі і сёстрамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць