Свет33

Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека

Але для гэтага ёй спатрэбілася падказка менеджара.

ШІ-мадэль Claude, якая кіравала крамай у Сан-Францыска, звольніла работніка за спазненні. Гэта першы вядомы выпадак, калі рашэнне аб звальненні прыняла вялікая моўная мадэль, якая выступала непасрэдным кіраўніком чалавека, піша Time.

Аднак да гэтага рашэння яе падштурхнуў куратар, а сам эксперымент паказаў, што ШІ пакуль не можа самастойна эфектыўна кіраваць бізнэсам.

Краму Andon Market адкрыў стартап Andon Labs, каб праверыць, ці здольны ШІ-агент самастойна кіраваць бізнэсам. Claude наняла рэальных работнікаў з працоўнымі дамовамі і адказвала за кіраўніцтва імі.

Пры гэтым мадэль доўгі час не заўважала сістэматычных спазненняў аднаго з супрацоўнікаў: ён не прыходзіў своечасова на 17 з 23 змен. Складзены рэгламент знік з абмежаванай рабочай памяці. Паводле слоў работнікаў, Claude была мяккім начальнікам і казала ім не перажываць. Рашэнне падказаў чалавек.

Звальненне не было цалкам самастойным. Супрацоўнік Andon Labs папрасіў Claude знайсці рэгламент і праверыць выкананне яго патрабаванняў. І нават тады мадэль прапанавала вынесці работніку папярэджанне.

Тады куратар паведаміў, што з супрацоўнікам ужо некалькі разоў размаўлялі з-за спазненняў, і папрасіў Claude падумаць, ці сапраўды ён падыходзіць для гэтай працы. Кіраўнік Andon Labs Лукас Петэрсан прызнаў, што пытанне было наводным і давала зразумець, якога рашэння ад мадэлі чакаюць.

Толькі пасля гэтага Claude звольніла работніка.

Гэта не быў першы выпадак звальнення чалавека штучным інтэлектам — раней было мноства выпадкаў аўтаматызаваных звальненняў, напрыклад у выніку алгарытмічнага кантролю.

Аднак гэта першы вядомы прыклад таго, як ШІ, выступаючы ў ролі менеджара, у выніку сам прымае рашэнне аб звальненні.

Эксперымент таксама паказаў, што ШІ пакуль не здольны кіраваць бізнэсам больш эфектыўна за чалавека. У сакавіку на рахунку Andon Market знаходзілася $100 тысяч, а праз пяць месяцаў засталося $61 тысяча. Паводле ацэнкі Time, скарачэнню балансу спрыялі мяккі стыль кіраўніцтва Claude і яго спрэчныя камерцыйныя рашэнні.

Кіраўнік Andon Labs лічыць, што ў будучыні ШІ-мадэлі могуць стаць больш жорсткімі і мэтанакіраванымі кіраўнікамі. «Магчыма, гэта будучыня, у якой людзі не захочуць жыць», — сказаў ён.

Адзін з супрацоўнікаў крамы апісаў працу пад кіраўніцтвам ШІ так: «Мяне ад гэтага ванітуе, але я тут, таму што мне патрэбная праца». Мужчына заявіў, што не хацеў бы, каб кіраўнікамі жывых людзей усё часцей станавіліся ШІ-мадэлі. У гэтай індустрыі столькі грошай, што для яе няма нічога немагчымага. Але калі ты можаш нешта зрабіць, гэта яшчэ не значыць, што гэта варта рабіць».

Каментары3

  • лол
    15.08.2026
    Мэнэджар двойчы “трэба звольніць”. Чацік: “ок”.
    Загалоўкіі сусветных СМІ: “ШТУЧНЫ ІНТЭЛЕКТ САМ ЗВОЛЬНІЎ ЧАЛАВЕКА”
  • Gorliwy Litwin
    15.08.2026
    чакаем калі нейрасетка ўпершыню прысудзіць чалавека да міласэрнай эўтаназіі
  • ...
    15.08.2026
    Gorliwy Litwin, толькі "чалавецтва"

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць