Здарэнні

У Беларусі могуць увесці штрафы за наркатычнае ап'яненне

У законапраекце аб узмацненні жорсткасці барацьбы з наркотыкамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за знаходжанне ў стане наркатычнага ап'янення без прызначэння лекара. Пра гэта паведаміў сёння ў Віцебску журналістам намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Васіль Лосіч.

«Гэта норма дасць магчымасць выцягнуць з ценю наркаспажыўцоў, улічваць іх і праводзіць мерапрыемствы прафілактычнага характару», - упэўнены Васіль Лосіч.

Законапраект аб узмацненні жорсткасці барацьбы з наркотыкамі плануецца да разгляду парламентарыямі ў восеньскую сесію. У дакуменце таксама прапануецца ўзмацніць крымінальную адказнасць за збыт наркотыкаў заведама непаўналетнім, а таксама за вытворчасць наркотыкаў ва ўмовах лабараторыі, даецца азначэнне, што такое лабараторыя.

«Два гады таму заканадаўча было ўведзена паняцце «аналагі». Новы законапраект па ўзмацненні жорсткасці барацьбы з наркотыкамі пашырае гэта паняцце і ўводзіць новае — «базавая структурная велічыня», што дазволіць ахапіць больш шырокі спектр рэчываў і на 95% аўтаматычна перакрываць новыя віды наркотыкаў», - сказаў Васіль Лосіч.

У параўнанні з мінулым годам колькасць крымінальных спраў, узбуджаных за зварот наркотыкаў у Беларусі, павялічылася на 1,7 тыс. «Практычна ў 5 разоў павялічылася колькасць крымінальных спраў па наркотыках, дзе фігурантамі з'яўляюцца непаўналетнія. Гэтая тэма надзвычай цяпер актуальная», - сказаў Васіль Лосіч.

Па словах прадстаўніка МУС, павысіць эфектыўнасць барацьбы з новымі пагрозамі дапаможа міжведамасная антынаркатычная камісія, якая будзе створана на базе трох ведамстваў: Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства аховы здароўя. «Адна з задач гэтай камісіі — аператыўна ўводзіць наркотыкі, якія з'яўляюцца, у спіс забароненых, — адзначыў Васіль Лосіч. — У камісію ўвойдуць эксперты трох ведамстваў, а рашэнні будуць прымацца на ўзроўні іх кіраўнікоў».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны30

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам23

Зяленскі: Калі выйсці з Данбаса добраахвотна, Масква запатрабуе новых і новых тэрыторый3

У Мінсувязі патлумачылі, пры якіх умовах «Белтэлекам» можа выйсці на рынак мабільнай сувязі5

Пасля падаражання праезду мінчукі традыцыйна сталі ў чэргі па жэтоны ФОТАФАКТ3

У Гомелі дзяўчына выпіла 20 таблетак валяр'янкі і запіла іх гарэлкай1

Лукашэнка так прагне міру, што гатовы сам завезці Зяленскага да Пуціна ў Маскву21

Расійскі генерал заклікаў да мірнага перавароту і адхілення Пуціна ад улады21

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»76

Зборнай Сенегала вярнулі Кубак Афрыкі, заваяваны амаль год таму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны30

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць