Грамадства99

Крэмль абвяргае запушчаныя зь Беларусі чуткі пра Канстытуцыйны акт

«Інтэрфакс», спасылаючыся на крыніцы ў атачэньні Пуціна, назваў гэтыя зьвесткі «спэкулятыўнымі фантазіямі». Павал Лёгкі таксама абверг інфармацыю пра тое, што Лукашэнка і Пуцін падпішуць у Менску Канстытуцыйны акт і падзеляць уладу ў «саюзнай дзяржаве».

Сёньня радыёстанцыя «Эхо Москвы» паведаміла са спасылкай на крыніцы ў атачэньні Лукашэнкі, што 13‑14 сьнежня ў Менску беларускі і расійскі прэзыдэнты плянуюць падпісаць Канстытуцыйны акт «саюзнай дзяржавы». Нібыта Ўладзімір Пуцін мае стаць прэзыдэнтам «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі, а Аляксандар Лукашэнка — сьпікерам «саюзнага парлямэнту».

Інфармацыя зь Менску ўмэнт разьнеслася па Інтэрнэце, правакуючы абурэньне ў Беларусі і інтрыгу ў Маскве. Аднак неўзабаве «Інтэрфакс», спасылаючыся на крыніцы ў атачэньні Пуціна, назваў гэтыя зьвесткі «спэкулятыўнымі фантазіямі». Абверг магчымасьць падпісаньня акту і Барыс Грызлоў, старшыня Думы.

Пазьней дадзеную інфармацыю спраставалі і Павал Лёгкі, кіраўнік прэс‑службы прэзыдэнта Беларусі, які зараз знаходзіцца ў сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе, і Андрэй Папоў, голас Міністэрства замежных справаў.

«Я абвяргаю гэтую інфармацыю. Хай яна застаецца на сумленьні яе сачыніцеляў», — заявіў Павал Лёгкі ў інтэрвію беларускім радыёстанцыям.

Камэнтатары «НН» адзначаюць, што інфармацыю пра магчымасьць падпісаньня Канстытуцыйнага акту распаўсюджваў беларускі, а не расейскі бок. Распаўсюд такой інфармацыі дазваляе справакаваць акцыі пратэсту супраць прыезду Пуціна ў Беларусі і стварыць А. Лукашэнку вобраз абаронцы беларускай незалежнасьці.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры3

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

На Мінскім моры панізіўся ўзровень вады і змянілася берагавая лінія. Што там адбываецца?

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка18

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы1

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць