Грамадства77

Гендырэктар «Барысаўдрэва»: Заключаю кантракт з дазволу Сямашкі, прыязджае КДК… ВІДЭА

У Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд справы былога генеральнага дырэктара «Барысаўдрэва» Уладзіміра Мальцава. Яго вінавацяць у прычыненні стратаў дзяржаве на $2 мільёны і зрыве мадэрнізацыі прадпрыемства.

«Пры выбары пастаўшчыка абсталявання Мальцаў не адхіліў прапанову турэцкай кампаніі «Персей», абсталяванне якой не адказвала неабходным патрабаванням. Пры гэты ён, разумеючы страты, якія наносяцца прадпрыемству, не разгледзеў іншых удзельнікаў конкурса. Калі турэцкая кампанія пачала зацягваць тэрміны пастаўкі абсталявання, Мальцаў не зрабіў крокаў у адказ. А пасля заключыў з кампаніяй дамову на мантаж абсталявання, хоць тая не мела дазволу на гэты від працаў», – заявіў дзяржаўны абвінаваўца.

Крымінальная справа за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі – дальнія адгалоскі разносу, які ўчыніў Аляксандр Лукашэнка, наведаўшы «Барысаўдрэў» 7 лістапада 2013 года. Тады ён адхіліўся ад прапанаванага маршрута і ўбачыў на прадпрыемстве непрыбраную тэрыторыю.

Ад пасадаў былі адхіленыя губернатар Мінскай вобласці Барыс Батура, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Тур, а таксама кіраўнік «Беллеспаперпрама» Аляксандр Пераяслаўцаў. Дасталася і Мальцаву, аднак ужо на наступны дзень яго «памілавалі». Дзяржаўныя тэлеканалы знялі сюжэты пра маладога гаспадарлівага дырэктара, якога нібыта падставілі безадказныя чыноўнікі.

У эфіры АНТ Уладзімір Мальцаў тады якраз патлумачыў акалічнасці «турэцкай справы».

Глядзець з 15:50.

Калі ўзнікла пытанне, чаму дамова на мантаж абсталявання заключаная з замежнікамі, прыцягнулі мясцовую кампанію.

«Тры летнія месяцы ніхто не пачынаў мантаж. Я пачынаю ў міністэрства архітэктуры, у аблвыканкам, у дзяржкантроль… – што рабіць будзем? Паўторна абвяшчаю конкурс, ніхто не згаджаецца. Прыходзіць адзіны падрадчык – турэцкая кампанія. Што рабіць? Складаем ліст да Сямашкі за подпісам трох міністраў, пасля дазволу заключаем кантракт. І тут як тут прыязжае дзяржкантроль. І мяне за заключэнне гэтага кантракта пачынаюць штрафаваць. Таму што лісты ўдзячнасці ад турэцкай кампаніі па-англійску, а павінны быць па-руску», —

расказаў тады Мальцаў.

За злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці. 

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць