Грамадства11

Мінпрыроды: Аграрны сектар Беларусі можа выйграць ад глабальнага пацяплення 

У Мінску 8 кастрычніка пачалася двухдзённая міжнародная канферэнцыя па праблеме змянення клімату ў краінах Усходняга партнёрства, арганізаваная Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа сумесна з Аўстрыйскім Чырвоным Крыжам. 

Канферэнцыя з'яўляецца фінальным мерапрыемствам праекта «Форум усходніх краін па кліматычных зменах», які рэалізуецца ў краінах Усходняга партнёрства са студзеня 2013 года. У ёй бяруць удзел прыкладна 60 спецыялістаў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. 

У межах канферэнцыі краіны-ўдзельніцы зрабілі прэзентацыі — флэшмобы і касцюмаваныя сцэнкі з мэтай прыцягнення ўвагі да той ці іншай праблемы, звязанай са змяненнем клімату. 

Начальнік аддзела надзвычайных сітуацый і вышуку Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Русакоў паведаміў, што беларуская каманда правяла кампанію па прыцягненні ўвагі да праблемы кляшчоў і хвароб, якія яны пераносяць. «Справа ў тым, што ў сувязі з павелічэннем тэмпературы кляшчы ўсё больш распаўсюджваюцца па краіне, — адзначыў ён. — Удзельнікі прэзентацыі непрыметна наляпілі на адзенне ўдзельнікаў канферэнцыі стыкеры, на якіх напісана: «Ты не заўважыш укус кляшча, як гэты стыкер». Калегі з Арменіі прывезлі вялікую фотарамку, прысвечаную праблеме засухі, што вельмі актуальна для іх рэгіёну. Калегі з Украіны прыйшлі ў залу ў касцюмах белых мядзведзяў. Пасыл — змяненне клімату можа прывесці да таго, што белыя мядзведзі будуць разгульваць у гарадах». 

Намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела рэгулявання гідраметэаралагічнай дзейнасці і клімату Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Павел Шэрманаў упэўнены, што ад пацяплення клімату ў аграрным сектары Беларусь можа толькі выйграць. «Мы можам раней саджаць і сеяць, павялічваецца вегетацыйны перыяд для вырошчвання цеплалюбных культур, — заявіў ён. — А з іншага боку, павялічваюцца перыяды замаразак і засух. Тэмпература зімой ужо паднялася ў сярэднім на 1,1 градуса С».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску затрымалі ў Італіі па запыце з Мінска6

У Бранскай вобласці ад удара дрона загінуў падарожнік, які ў камуфляжы ішоў пехатой у Бразілію9

У Баранавічах мужчына жорстка забіў уласную маці1

Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца1

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў7

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць