Грамадства33

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?

Мінчукоў занепакоіла моцная пена, якая з'явілася на вадзе ў Лошыцкім парку. Асабліва шмат яе ў канале на ўчастку пасля турбіны. Некаторыя відавочцы ў сацыяльных сетках выказвалі здагадкі, што гэта можа быць звязана са скідамі забруджванняў, бо вада мае незвычайны выгляд і пах. Іншыя лічылі, што з’ява натуральная і выкліканая дажджамі і пылком раслін, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа

У адміністрацыі Ленінскага раёна патлумачылі, што такое пенаўтварэнне назіраецца штогод у перыяд моцных ападкаў. Калі вада падае з вышыні і змешваецца з паветрам, утвараецца пена.

Таксама спецыялісты адзначылі, што ў цёплы сезон у вадаёмах актыўна развіваюцца мікраарганізмы і водарасці. Яны разам з пылком і ўзнятым глеем могуць дадаткова ўплываць на з’яўленне пены.

Па словах чыноўнікаў, гэта з’ява не ўяўляе небяспекі для птушак і рыбы.

Каментары3

  • Жвір
    14.05.2026
    Ну, ня толькі. Маглі й лошыцкія піва перапіць ды...
  • лоша
    14.05.2026
    пена там сапраўды часта, але
    нешта я не веру чыноўнікам, якія жывуць у Драздах, дзе Свіслач уваходзіць у мегаполіс, і дзе вада празрыстая... якія кажуць, што "гэта з’ява не ўяўляе небяспекі для птушак і рыбы", бо
    на выхадзе з мегаполіса (а гэта як раз блізу Лошыцы) вада ў Свіслачы - самая брудная ў краіне вада

    п.с. для тых, хто не ў Мінску і не разумее, тлумачу - Дразды - на паўночным захадзе Мінска, дзе адносна чыстая не толькі вада ў Свіслачы, але й паветра, а Лошыца на супрацьлеглым ускрайку Мінска, дзе ўсё наадварот
  • Проста
    15.05.2026
    Фекаліі зліваюць...

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак19

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага27

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак19

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць