У Вярхоўную Раду ўнеслі законапраект, паводле якога вайсковае прывітанне змяняецца на «Слава Украіне».
Законапраект размешчаны на сайце Рады.
Згодна з дакументам, калі старэйшы па званні перад строем прамаўляе «Слава Украіне», то салдат абавязаны адказаць «Героям слава». Гэты вокліч таксама павінен выкарыстоўвацца, калі камандзір віншуе сваю вайсковую частку.
Акрамя гэтага, зварот «таварыш», паводле законапраекта, замяняецца на слова «пан» для вуснага і пісьмовага выкарыстання.
Аўтарамі законапраекта сталі прадстаўнікі партыі «Свабода».
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Каментары