Улада22

Міліцыя адмовілася супрацоўнічаць з кантралёрамі

Цяпер кантралёр можа толькі папрасіць «зайца» пакінуць транспарт або скласьці на яго пратакол, калі безьбілетнік пагодзіцца. Спэцыяльных аўтобусаў зь міліцыяй і кантралёрамі на прыпынках больш ня будзе.

Як стала вядома Еўрарадыё, Мінсктранс не працягнуў кантракт з міліцыяй. Цяпер кантралёр можа толькі папрасіць «зайца» пакінуць транспарт або скласці на яго пратакол, калі безбілетнік пагодзіцца. Спецыяльных аўтобусаў з міліцыяй і кантралёрамі на прыпынках больш не будзе.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла начальнік фінансава‑эканамічнага ўпраўлення «Мінсктрансу» Ганна Міхайлоўская:

«У нас была дамова з МУС, і мы прыцягвалі міліцыю для кантролю. Але гэтая дамова была скасаваная. Яны сказалі, што гэта не тая функцыя, якую яны павінны выконваць, у міліцыі іншая праца. Таму на цяперашні час у нас гэта практыка адсутнічае».

«А кантралёр мае права затрымліваць безбілетніка без супрацоўніка міліцыі?»

«Не, не мае. Ён можа толькі скласці пратакол. А так… Як ён можа затрымаць безбілетніка?»

«А калі, напрыклад, чалавек не заплаціў за праезд, зайшоў кантралёр, але безбілетнік адмаўляецца плаціць штраф або выходзіць. Што можа зрабіць кантралёр у такой сітуацыі?»

«Рукапрыкладства забаронена. Ён мае права папрасіць таго чалавека, каб ён пакінуў салон без аплаты. Высадзіць сілай кантралёр не можа. Ужываць сілу забараняецца, але запатрабаваць выйсці ён павінен».

Ганна Міхайлоўская таксама паведаміла, што льготныя талоны, якія засталіся на складах, магчыма, пазней будуць пераштампаваныя і трапяць у продаж.

Віталь Малькевіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Каментары2

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць