Культура

Напішы пра свайго земляка — атрымай электронную кнігу

Дабрачынны фонд «Вяртанне» абвяшчае конкурс, каб прыцягнуць увагу да беларускамоўнай Вікіпедыі.

Вікіпедыя — гэта энкцыклапедыя ў сеціве. У адрозненні ад папяровай энцыклапедыі, тут можна аператыўна ўносіць праўкі ў артыкулы.

На жаль, беларускамоўны сегмент Вікіпедыі прадстаўлены слаба.

Нас, беларусаў, больш за 9 мільёнаў, а артыкулаў па-беларуску створана толькі 77000 — сучасным правапісам і 54000 — класічным. Для параўнання, у літоўскай — 168000, польскай — 1074000, шведскай — 1947000 (!).

Нам ёсць да чаго імкнуцца.

У гэтых агулам 130 тысячах ёсць інфармацыя пра вядомых беларускіх спартоўцаў і пісьменнікаў, мастакоў і музыкаў, пра беларускія гарады і пасёлкі. Але няма пра меншыя вёскі, пра асоб, чые дасягненні не выйшлі за межы раёна. Але гэта не азначае, што пра іх не варта памятаць. Давайце створым артыкулы пра іх для Вікіпедыі, каб расказаць пра такіх людзей іншым.

Як пісаць?

Праверце на са сайце be.wikipedia.org, ці няма ўжо артыкула, які вы хочаце напісаць. І калі іх там не знойдзецца, смела пішыце. Але рабіце гэта па схеме, якую лёгка паглядзець на сайце Вікіпедыі.

Пра што пісаць?

Не трэба абмяжоўвацца толькі асобамі і населенымі пунктамі. Напішыце пра мясцовыя гістарычныя ці прыродныя помнікі, пра прадпрыемствы вашай мясцовасці, падзеі, якія адбываліся тут падчас паўстанняў, войнаў…

Калі ў вас няма схільнасці ствараць арыгінальныя артыкулы, пішыце на падставе раней напісанага ў газетах, кнігах. Але абавязкова пазначайце крыніцы інфармацыі. Калі гэта старонка ў інтэрнэце, пастаўце спасылку на яе.

Галоўнае, каб артыкулы былі нейтральныя, а звесткі дакладныя.

І не забывайцеся дадаваць фотаздымкі.

Куды пісаць?

Прысылайце свае артыкулы на электронную скрыню [email protected] з пазнакай «Вікіпедыя». У лісце пазначце, адкуль вы, колькі вам гадоў, нумар тэлефона.

Тры найбольш плённыя аўтары атрымаюць падарункі ад дабрачыннага фонду «Вяртанне» — электронныя кнігі.

Конкурс працягнецца да 25 снежня. Вынікі будуць падведзены да 25 студзеня 2015.

Па выніках артыкулы будуць правераны і з’явяцца на сайце Вікіпедыі.

Падрабязней пра правілы напісання артыкулаў для Вікіпедыі можна прачытаць тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай48

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ17

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі17

У Мінску з уседарожніка выпала дзіцячая люлька

Хочаце выглядаць модна? Дадайце да вобразу чырвоны трыкатаж2

Ціханоўская: Раман Бандарэнка загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды1

Маладой фатографцы і дызайнерцы, якая шукала працу ў Варшаве, далі калонію за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць