Меркаванні1111

Булгакаў: Для Лукашэнкі нацыяналісты — носьбіты анталагічнага зла

«Я ненавіджу нацыяналістаў, бо гэта радыкальныя людзі, якія абавязкова, як ва Украіне, прывядуць да катастрофы ў грамадзтве», — заявіў Аляксандар Лукашэнка. Ці характарызуюць гэтыя словы ягонае стратэгічнае стаўленьне да нацыянальных праблемаў? Чаму нават на фоне ўкраінскіх падзеяў беларускі кіраўнік так і не зрабіў крок у бок нацыянальных каштоўнасьцяў, як гэта прагназавалі некаторыя аглядальнікі? На гэтыя пытаньні адказвае галоўны рэдактар часопіса Arche Валер Булгакаў.

— Ці можна сказаць, што сёньняшняе выказваньне Аляксандра Лукашэнкі (маўляў, я ненавіджу нацыяналістаў, але бываюць і нацыяналісты ў добрым сэнсе слова) адлюстроўвае сутнасьць ягонага стаўленьня да гэтай тэмы?

— Я думаю, гэта досыць шчырае выказваньне Лукашэнкі. Факт, што «нацыяналісты» (то бок людзі, якія адстойваюць нацыянальныя інтарэсы, хочуць адраджэньня беларускай культуры) апошнія 20 гадоў у Беларусі перасьледуюцца, выціскаюцца з краіны, пазбаўляюцца пасадаў, іхнія канстытуцыйныя правы мэтадычна і цынічна парушаюцца.

Таму гэта даволі шчырая канстатацыя з боку Лукашэнкі, але яна зробленая з такой «дзіцячай падкладкай». Лукашэнка ненавідзіць нацыяналістаў, бо ў ягоным разуменьні ня ён аўтакратычны кіраўнік, які ўзурпаваў уладу і дэспатычна кіруе Беларусьсю, не дапускаючы канкурэнцыі. На ягоную думку, менавіта нацыяналісты — і ёсьць носьбіты так званага анталягічнага зла. Маўляў, гэта каста, якая сее хаос, разбурэньні, якая, як ён заявіў, дарвалася да ўлады ва Ўкраіне і запачаткавала катастрафічны сцэнар.

— Якраз у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне некаторыя экспэрты выказвалі меркаваньне, што Лукашэнка вымушаны будзе зрабіць крок у бок нацыянальных каштоўнасьцяў. Але, акрамя некалькіх рытуальных рэплік, гэтага не адбываецца. Чаму?

— Экспэртная супольнасьць часам выяўляе сваю блізарукасьць. Доўгі час яна праракавала непазьбежнасьць эканамічнага краху рэжыму Лукашэнкі. Ад 2001 году яны штогод заяўлялі, што крах немінучы, і давалі дакладную дату, калі гэта адбудзецца.

Такі ж самы радавод мае й ірацыянальная думка, што Лукашэнка пяройдзе раптам на пазыцыі агрэсіўнага беларускага нацыяналізму. Якая нічога супольнага з рэчаіснасьцю ня мела, ня мае і ня будзе мець. Лукашэнкаўскае пацьверджаньне пра талераваньне «добрага» нацыяналізму ў пэўных рамках таксама ня мае нічога новага. Гэта проста канстатацыя таго гетаізаванага існаваньня беларускай культуры, якое ёсьць цяпер.

Калі перакласьці ягоныя словы на зразумелую мову, то ён яшчэ раз катэгарычна заявіў, што так, беларуская культура, нацыянальныя інтарэсы будуць перасьледвацца. Але адначасова будуць дазваляцца пэўныя нішы, будуць выдавацца накладам у тысячу асобнікаў літаратурныя часопісы, будуць праводзіцца вечарыны, і ня будуць зрывацца моўныя курсы. Нічога новага для мяне тут няма.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць