Здароўе11

Аптэкам дазволена адпускаць лекі без рэцэпту, калі гэта прадугледжана інструкцыяй па ўжыванні

Адпаведны дакумент размешчаны на сайце Міністэрства аховы здароўя.

У лісце гаворыцца, што тыя лекавыя сродкі, якія зарэгістраваныя ў Дзяржаўным рэестры лекавых сродкаў Беларусі з парадкам водпуску «без рэцэпта», да ўнясення змяненняў у пералік лекавых сродкаў, што рэалізуюцца без рэцэпта доктара, падлягаюць водпуску з аптэк без рэцэпта незалежна ад іх уключэння ў названы пералік. Інфармацыя аб парадку продажу паказваецца ў інструкцыях па ўжыванні, лістках-укладках і на ўпакоўках лекавых сродкаў.

У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, што безрэцэптурны пералік лекавых сродкаў быў зацверджаны ў чэрвені 2012 года. Аднак пасля гэтага ў Дзяржаўным рэестры быў зарэгістраваны шэраг новых безрэцэптурных лекаў — у абарот яны выйшлі, але ў безрэцэптурны пералік не патрапілі, таму ў вытворцаў і аптэчнай сеткі паўсталі пытанні па рэалізацыі такіх прэпаратаў. «Аптэкі могуць адпускаць зарэгістраваныя як безрецептурныя лекі без рэцэпта незалежна ад іх ўключэння ў пералік безрэцэптурных лекавых сродкаў», — сказалі ў ведамстве.

У цяперашні час перарабляць безрэцэптурны пералік немэтазгодна да ўступлення ў сілу нормаў закона ад 17 лістапада 2014 г. «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь» Аб лекавых сродках».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе9

Большасць дарослых, якія дасягнулі вяршынь, у дзяцінстве не былі вундэркіндамі

Трамп: Няўзгодненымі застаюцца адно-два найбольш складаныя пытанні пагаднення па Украіне2

«Трэба падмацаванне, мы не можам іх стрымліваць!» Лосік расказаў, як адчувалася 9 жніўня на Валадарцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч5

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць