Здароўе22

Як часта ў беларусаў здараюцца інсульты?

Кіраўнік аддзела неўралогіі і нейрахірургіі Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, галоўны пазаштатны спецыяліст па ангіянеўралогіі Міністэрства аховы здароўя Сяргей Марчанка расказаў у эфіры «Радыё-Мінск» пра статыстыку інсультаў у Беларусі.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах спецыяліста, за апошнія два гады ў краіне рэгістравалі прыкладна 41—41,5 тысячы выпадкаў інсультаў у год. Паводле папярэдніх даных за 2025 год, колькасць інсультаў застанецца прыкладна на такім жа ўзроўні. Пры гэтым раней, да пандэміі каранавіруса, штогод фіксавалася больш за 44 тысячы выпадкаў.

Спецыяліст адзначыў, што інсульт па-ранейшаму з’яўляецца хваробай старэйшых людзей, нягледзячы на распаўсюджаную думку пра «маладзенькія інсульты». Аналіз баз даных МНПЦ і Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі паказаў, што за 11 гадоў праз гэтыя ўстановы прайшло 45 тысяч пацыентаў з інсультам, пры гэтым доля маладых людзей (18—44 гады) стабільная і складае ў сярэднім 3,7 %, плюс-мінус 0,5 %.

Марчанка таксама нагадаў асноўныя фактары рызыкі інсульту: у 95% пацыентаў ёсць артэрыяльная гіпертэнзія. Таксама гэта атэрасклероз мазгавых сасудаў, цукровы дыябет, парушэнні рытму сэрца, лішняя вага, гіпадынамія, курэнне і злоўжыванне алкаголем. Ён адзначыў, што інсульт можа здарыцца і ў дзяцей, хоць гэта значна радзей.

Каментары2

  • Dfg
    23.12.2025
    Да каранавіруса насельніцтва было вышейшэм
  • 222555
    24.12.2025
    Не до пандемии, а до 20-22го годов, после которого 7-8% населения свалило. Вот оно и снижение на статистике

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць