Здарэнні11

У Мінску магазіншчыца крала грошы з банкаўскіх картак кліентаў

Галоўным следчым упраўленнем завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да прадаўца адной са сталічных крам, якая крала грашовыя сродкі з чужых банкаўскіх рахункаў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Следствам устаноўлена, што ў маі-чэрвені 2014 прадавец неправамерна завалодала рэквізітамі чужых банкаўскіх плацежных карт, а затым, выкарыстоўваючы атрыманыя звестак, аплачвала розныя паслугі пры дапамозе сеткі Інтэрнэт.

Сабраны доказы аб 80 фактах яе злачыннай дзейнасці. Пацярпелымі па крымінальнай справе праходзяць 37 чалавек.

Жанчыне прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 212 (крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі, спалучаны з несанкцыянаваным доступам да камп'ютэрнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Следчы камітэт звяртае ўвагу уладальнікаў банкаўскіх плацежных карт на выкананне рэкамендацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь для захаванасці сваіх грашовых сродкаў:

— усталяваць ліміты на зняцце наяўнасці і на безнаяўныя разлікі;— падключыць паслугі «СМС-абвестка» і 3D-seсure;
— абмежаваць кола краін, у якіх магчыма здзяйсненне аперацый.

Пры зняцці наяўнасці пажадана пазбягаць банкаматаў, пастаўленых на вуліцах, а пры разліках лепш мець сваю банкаўскую картку заўсёды перад вачыма.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць