Афіша

«Архімары» — арт-тэрапія Міхаіла Буліча

Выстава сучаснага дэвіянтнага мастацтва пройдзе ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі.

8 снежня а 18 гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца адкрыцце чарговай выставы серыі «Этнаграфія гарадскога мастацтва».

Музей знакамітага пісьменніка і грамадскага дзеяча Петруся Усцінавіча Броўкі адкрыццём выставы «AРХIMAРЫ» прымае ўдзел да святкаванні Міжнароднага дня інвалідаў, які адзначаецца кожнае 3 снежня.

Аўтар ідэі – вядомы не толькі ў Мінску, але і па-за межамі Беларусі – арт-тэрапеўт Дар’я Яскевіч.

Дэвіянтнае мастацтва - гэта мастацтва без аглядкі: наіўнае, сумленнае, часам сумнае, часам смешнае. Часта, не маючы магчымасці распавесці пра свае перажываньні словамі, людзі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця выказваюць свой свет мастацкай мовай. Калі гаворка заходзіць пра творчасць, паняцце «норма» і адхіленне ад яе адыходзяць на другі план, саступаючы месца шчырасці і адкрытасці.

Выстава «AРХIMAРЫ» – спроба даследаваць калектыўнае несвядомае з дапамогай творчасці дэвіянтнага мастацтва. Гэта чарговая магчымасць распавесці пра каштоўнасць падобнага мастацтва не толькі грамадству, але і самім людзям, а таксама ўнікальная магчымасць зірнуць на свет крыху іншымі вачыма – больш памяркоўнымі, мудрымі і добрымі.

Атрымліваць асалоду ад сучаснага дэвіянтнага мастацтва вы будзеце пад гульню флейты ў выкананні нямецкага валанцёра Jakob Grüter. Таксама ў вас будзе цудоўная магчымасць пазнаёміцца з аўтарам ідэі, Дар’яй Яскевіч і з самім мастаком, Міхаілам Булічам.

Выстава будзе працаваць да 8 студзеня 2015 года.

Адрас: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 30

Кантактны тэлефон: +375 29 268 31 08 (Таццяна Ткачова)

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік36

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Лідары краін G7 дамовіліся ўзмацніць ціск на Расію праз нафту і газ. Здаецца, ніхто не супраць2

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка20

Стала вядома, хто атрымаў жыллё ў «сакрэтным» доме пад Драздамі. Сярод іх — сілавік, які «вызначыўся» ў 2020 годзе5

Дактары з Украіны і Беларусі з цяжкасцю здаюць польскі медыцынскі экзамен. Праўда, палякі з замежным дыпломам спраўляюцца не лепш5

У Пастаўскім раёне 17‑гадовага кіроўцу затрымлівалі са стральбой

Зорную Іспанію ў матчы супраць сціплага Каба-Вэрдэ спыніў 40‑гадовы брамнік па мянушцы «Бабуля». Вось што пра яго вядома2

У праліве Ла-Манш рускі вайсковы карабель уступіў у канфлікт з брытанскай яхтай9

У беларускія крамы завезлі міні-кукурузу з Кітая1

Палякі на мяжы з Беларуссю, выклікаючы сваіх ратавальнікаў, трапляюць да беларускіх2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік36

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць