Грамадства22

Біскуп Цвор: маліцеся за родных і сяброў, знаёмых і незнаёмых

З віншавальным словам на Раство да вернікаў звярнуўся біскуп Аб’яднанай Царквы Хрысціянаў веры евангельскай у Беларусі Сяргей Цвор.

Нам нарадзіўся Хрыстос!

Улюбёныя Госпадам браты і сёстры!

 Дарагія служыцелі Хрыстовы!

 Шаноўныя суайчыннікі!

 Сардэчна вітаем і віншуем кожнага з вас са Святам Нараджэння Хрыста.

 Гэта вялікі дзень, бо аднойчы Анёл Божы абвясціў з нябёсаў: «…сёння нарадзіўся вам Збаўца, Які ёсць Хрыстос Госпад, у горадзе Давіда» (Лук. 2:10-11). На працягу стагоддзяў прарокі прадказвалі Божае збаўленне, але яно стала магчыма толькі з нараджэннем Дзіцяці.

 І з таго часу для людзей усяго сусвету, якія жывуць у цемры граху, сярод жыццёвага бязладдзя і лютай зімы, на небасхіле вечна ззяе Бэтлеемская зорка. Вось ужо дзве тысячы год нясе яна людзям Зямлі супакой і спадзяванне на збаўленне ад грахоўных пакутаў. І надалей яна будзе свяціць кожнаму з жывых, нібы маяк у раз’юшаным моры.

 Дарагія сябры, абвяшчайце Добрую вестку людзям, якія яшчэ не спазналі збаўленне праз Хрыста! Маліцеся за сваіх родных і сяброў, знаёмых і незнаёмых, каб Госпад выратаваў іх, каб іх жыццё змяніла накірунак з цемры да святла і яны спазналі з усімі святымі велічную любоў Божую, і сталі спадкаемцамі Божага валадарства ды ўвайшлі ў вялікую сям’ю, якая завецца Царквою Ісуса Хрыста.

 Сёння над светам таксама гучаць словы Анёла: «Слава на вышынях Богу, і на зямлі супакой людзям добрай волі» (Лук. 2:14). І сёння Госпад, які змілаваўся да нас, нараджаецца ў сэрцах людзей.З вялікай радасцю будзем узносіць Яму славаслоўе, хвалу і пашану, прынясём Госпаду дары нашага жыцця. І няхай множыцца Яго слава не толькі на небе, але і ад краю да краю Зямлі.

 Жадаем усім вам поспехаў у духоўным і асабістым жыцці. Няхай умацоўваецца ваша вера, а служэнне набывае каштоўнасць у вачах Божых. Цяпер, калі свет пакутуе ад войнаў і рэальнай пагрозы жыцця людзей, трэба штодня ўзгадваць Божую цярплівасць. Трымайце сябе ў паслушэнстве Божаму слову, бо вы – святло свету і соль зямлі.

 Няхай урачыстасць прысутнасці Святога Духа ахінае заўсёды вашыя дух і душу, а выратавальнае слова Евангелля штодня ідзе разам з вамі па складаных дарогах жыцця!

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі6

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Кім была жонка Нікаласа Мадура? Яна не такая простая3

У Мінску кватэру без аздаблення хочуць здаць у арэнду за $990

У Беларусі сярод зімы заўважылі вужаку5

На трасе пад Дзяржынскам сутыкнуліся трактар і два аўтамабілі

«Гэты хлопец, відаць, падасланы — у яго боты начышчаныя»: Севярынец расказаў гісторыю з’яўлення Дашкевіча ў «Маладым фронце»36

«Я цяпер цалкам іншы чалавек». Пісьменніца Святлана Курс пра рак і сваю філасофію жыцця9

OpenAI плаціць сваім супрацоўнікам больш, чым любы буйны тэхналагічны стартап у гісторыі

Міністр эканомікі: ВУП Беларусі дасягнуў 88,6 млрд даляраў5

Аятала Алі Хаменэі плануе ўцячы з Ірана ў Маскву ў выпадку форс-мажору10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі6

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць