Здарэнні11

Гранатамёт на Новы год

З гэткім «падарункам» прыйшоў у госьці да суседа жыхар вёскі Літвінавічы Кармянскага раёну.

З гэткім «падарункам» прыйшоў у госьці да суседа жыхар адной зь беларускіх вёсак.

На двары быў поўдзень другога дня новага 2008 году. Жыхар вёскі Літвінавічы

Кармянскага раёну паклаў у звычайны мех ад бульбы супрацьтанкавы гранатамёт і пашыбаваў у госьці да сябрука. Сябры выпілі, закусілі й вырашылі разабрацца ў прынцыпе дзеяньня сьмяротнае зброі: адно неасьцярожнае націсканьне на курок, і магутны выбух пачула ўся ваколіца.

Пакуль дактары ратавалі жыцьцё небаракам, супрацоўнікі МНС ратавалі вёску ад пажару. Агню далі рады хутка, а на месцы ўзгараньня знайшлі супрацьтанкавы гранатамёт РПГ-18, альбо па‑простаму «Муха».

Цяпер супрацоўнікі міліцыі разам з Камітэтам дзяржбясьпекі высьвятляюць, як гранатамёт апынуўся ў літвінаўцаў. Паводле няспраўджаных зьвестак, зброю пацярпелы прывёз некалькі гадоў таму з Расеі. Ці слушная гэтая вэрсія, стане вядома пасьля таго, як праапэраваны мужчына ачуняе. А пакуль у дачыненьні да яго ўсчатая крымінальная справа. За незаконныя дзеяньні з боепрыпасамі «гранатамётчыку» пагражае да 7‑мі гадоў пазбаўленьня волі.

Паводле СТВ

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне3

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары гомельскага дома, пацярпелага ад выбуху газу, атрымалі ключы ад адноўленых кватэр1

У Магілёве на святлафорах адключылі ўсе таймеры

Украіна зноў ударыла па расійскіх аэрадромах у Крыме2

Мінкульт пазбавіў статусу помніка архітэктуры згарэлую царкву ў Сцяпанках. Каб не аднаўляць?3

Выручка трох найбуйнейшых беларускіх ІТ-бізнэсаў у Літве ўпала ў 2025

Хто такі Анатоль Міхнавец, які стаў віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады15

Аўтазаводца з Міханавічаў кінулі за краты за палітычныя выказванні1

У Новай Баравой будуюць новы дом з кватэрамі ад 35 квадратаў. Cамая танная — $86 тысяч2

У цэнтры Мінска адкрыўся новы салон Geely і Belgee3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне3

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць