Грамадства22

Як перамагчы ў любой спрэчцы – і як прайграць спрэчку да яе пачатку

Намагаецеся кагосьці пераспрачаць – перастаньце, рэкамендуе Time, абапіраючыся на кнігу «Перакананне людзей: схаваныя якасці, што робяць нас неўспрымальнымі да ўплыву».

Фота з сайта imgarcade.com

Пасіўнасць — гэта не спосаб перамагчы ў спрэчцы. Але калі вы думаеце пра тое, як перамагчы, вы прайграеце. З пункту гледжання неўралогіі, калі пачынаецца спрэчка, спыняецца перакананне.

Група даследчыкаў пад кіраўніцтвам псіхолага Дру Уэстэна паставіла незвычайны эксперымент, што апісваецца ў кнізе Уэстэна «Палітычны мозг».

Падчас перадвыбарчай кампаніі ў ЗША ў 2004 годзе навукоўцы з дапамогай магнітна-рэзананснай тамаграфіі прасачылі за рэакцыяй мозга прыхільнікаў Буша і Кэры на відэа, дзе іх кандыдат супярэчыць самому сабе.

Калі людзі заўважалі, што інфармацыя канфліктуе з іх карцінай свету, часткі мозга, адказныя за логіку, бяздзейнічалі. Тым часам часткі мозга, што адказваюць за рэакцыю «бі ці ўцякай», уключаліся.

То значыць, калі дыскусія ператвараецца ў спрэчку, яна перастае быць практыкаваннем у логіцы і становіцца банальнай бойкай. У ёй чалавеку не істотна, хто правы, а істотна перамагчы. Калі хочаце некага пераканаць, спрэчка — гэта правальны шлях.

Як тады перамагчы ў дыскусіі? Спытайце сябе, якая вашая сапраўдная мэта.

Калі «я хачу даказаць, што апанент неправы» – здавайцеся, нічога не дакажаце ў барацьбе з чалавечай прыродай. Калі «сам не ведаю, як тое пачалося, але мы ж спрачаемся» – проста перастаньце спрачацца. Многія спрэчкі жанатых пар не вырашаюцца ніколі, але праз спрэчкі пары распадаюцца, а праз выхад са спрэчак – не.

Калі нешта кшталту «я хачу паўплываць на апанента, каб ён рабіў па-мойму» – усё нармальна, можна вучыцца пераконваць. Дзеля гэтага аўтар прыводзіць спіс публікацый.

Сярод іх 6 прынцыпаў перамоў са злачынцамі, што захапілі закладнікаў. Калі сцісла:

  1. Задавайце адкрытыя пытанні (адказ на якія не «так» ці «не»).
  2. Рабіце паўзы (дайце час, каб апанент працягваў думкі).
  3. Кажыце кароткія фразы згоды («так», «ОК», «разумею»).
  4. Паўтарайце апошняе слова апанента («…адчуваю, што ўсе вакол мной камандуюць» – «Камандуюць, кажаш?»).
  5. Перафразіруйце апанента і паўтарыце гэта (не аўтаматычна, а з асэнсаваннем і пераасэнсаваннем).
  6. Апісвайце словамі эмоцыі апанента («здаецца, ты пакрыўджаны, яны з табой былі несправядлівыя»).

Іншая спасылка – 6 прынцыпаў пераканання прафесара універсітэту штата Арызона Роберта Чалдзіні:

  1. Узаемазамяшчэнне («людзі любяць тых, хто любіць іх»).
  2. Узаемнасць («рабі так, як хочаш, каб зрабілі з табой»).
  3. Сацыяльнае перакананне (прыводзьце ў прыклад блізкіх па сацыяльным стане людзей, сяброў апанента, звяртайцеся па дапамогу да роўных апаненту па стане).
  4. Упадабанне (калі апаненту спадабаецца справа, аб якой яму кажуць, ён за яе возьмецца; калі апанент выказаў думку добраахвотна, ён будзе яе адстойваць).
  5. Аўтарытэт (паказвайце, што вы спецыяліст у справе, нечага дасягнулі ў тэме дыскусіі).
  6. Дэфіцыт (прапануйце нешта ўнікальнае і эксклюзіўнае; паказвайце, што апанент атрымае, ідучы па вашым шляху).

Акрамя таго, рэкамендуецца да азнаямлення вядомая кніга псіхолага Дэйла Карнэгі «Як заваёўваць сяброў і ўплываць на людзей», выдадзеная яшчэ ў 1936 годзе.

***

Пад завяршэнне адна маленькая дэталь. Веды аб тым, як перамагчы ў спрэчцы, не даюць нічога, апроч перамогі ў спрэчцы. Ад іх мо нават больш стратаў, бо параза ў спрэчцы —гэта карысны досвед на ўсё жыццё.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў48

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў48

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць