Здарэнні11

Беларус зваліўся на машыне з кіеўскага мосту

Беларус разагнаўся амаль да 120 км/г, аўто не ўпісалася ў паварот, пратараніла мэталічны адбойнік і бэтонную агароджу, вылецела з эстакады і звалілася з 5‑мэтровай вышыні.

На Каляды, уначы з панядзелка на аўторак, легкавая машына «Фіат» зь дзяржунамарам Беларусі звалілася з эстакады, якая злучае Наддніпранскую шашу з Паўднёвым мостам у Кіеве

.

Беларус перад сутыкненьнем разагнаўся амаль да 120 км/г. Потым аўто не ўпісалася ў паварот, пратараніла мэталічны адбойнік і бэтонную агароджу. Машына вылецела з эстакады перад Паўднёвым мостам. Падала з 5‑мэтровай вышыні маторным адсекам долу. «Фіат» загарэўся адразу пасьля сутыкненьня. Рухавік разарвала на кавалкі, а аўтамабіль гэтак спляжыла, што немагчыма пазнаць марку.

Кіроўца цудам выжыў. Лекараў і ратавальнікаў выклікалі сьведкі аварыі. Яны ж аднесьлі мужчыну на бясьпечную адлегласьць ад месца падзеньня.

Беларус прабыў у аддзяленьні політраўмы паўдня. Пасьля абеду ў аўторак ён выпісаўся. У мужчыны чэрапна‑мазгавая траўма, пашкоджаныя грудзі й жывот. Наш суайчыньнік мае гомельскую рэгістрацыю, але жыве ў Кіеве.

«Кіроўца перавысіў хуткасьць і кіраваў машынай у стане алькагольнага ап’яненьня», — кажуць у прэсавай службе упраўленьня ДАІ Кіева.

Варта адзначыць, што машыны з гэтай эстакады зьлятаюць ня ў першы раз.

Паводле: «Газета по-українськи», «Сегодня»








Фота www.magnolia-tv.com

Каментары1

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць