Куба запатрабавала ад ЗША вяртання ваеннай базы Гуантанама — па словах кубінскіх уладаў, гэта адна з умоў для нармалізацыі адносін паміж дзвюма краінамі.
Прэзідэнт Кубы Рауль Кастра таксама заклікаў Вашынгтон адмяніць гандлёвае эмбарга і выключыць Кубу з спісу краін-спонсараў тэрарызму.
У снежні мінулага года ЗША і Куба абвясцілі аб аднаўленні дыпламатычных адносін, якія былі разарваныя ў 1961 годзе.
Каментары