Спорт3333

Уладзімір Навіцкі зноў каментуе хакей па-беларуску

Матч чэмпіянату КХЛ «Дынама» Мінск — «Трактар» (2:4) на тэлеканале «Беларусь-5» Уладзімір Навіцкі каментаваў па-беларуску.

На пачатку матчу каментатар Уладзімір Навіцкі, які яшчэ трыццаць гадоў таму распрацоўваў беларускую спартовую тэрміналогію, з радасцю адзначыў, што мова вяртаецца ў хакейныя рэпартажы праз шмат-шмат гадоў адсутнасці.

«Пасля працяглага перапынку ў эфір трансляцыя пойдзе на беларускай мове. Добра разумею, што пасля гэтай трансляцыі ў шалёнай ступені павялічыцца колькасць «знаўцаў» беларускай мовы, якія два словы разам звязаць не могуць. Але разумею, што гэта трэба, і выклікаю агонь на сябе».

Кіраўнік прэс-службы хакейнага клуба «Дынама-Мінск» Раман Стронгін распавёў Еўрарадыё, што каманда ўхваляе ідэю весці матчы па-беларуску, хоць і не з’яўляецца ініцыятарам: «Мы заўжды ўхваляем выкарыстанне беларускай мовы, выкарыстоўваем яе ў нашай працы».

Каментары33

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

На мінскім праспекце дэмантуюць надпіс «Квітней, родная Беларусь»7

У Панаме з пластыкавых бутэлек пабудавалі цэлы жылы комплекс1

Тэмпература Сусветнага акіяна дасягнула рэкорднага ўзроўню3

Мяч, якім Марадона забіў на чэмпіянаце свету гол рукой, прадалі за 3,3 мільёна даляраў1

«Альтэрнатыва для Германіі» хоча вывесці краіну з Шэнгену і еўразоны7

Дачнік з-пад Гомеля падаў у суд на суседа за тое, што той трымае пеўняў. І нават падлічыў, як часта яны кукарэкаюць7

З 1 верасня пенсіі вырастуць на 5%1

Беларуска атрымала з адной пасеянай семкі 90 кілаграмаў кавуноў2

Расія рыхтуе новую серыю выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць