Грамадства33

Вось табе, бабка, і Юр’еў дзень!

У міністэрстве працы і сацыяльнай абароны патлумачылі, што калі работнік не пагодзіцца са зьменамі ўмоў працы і не падпіша дадатковае пагадненьне да кантракту, то гэта зусім ня значыць, што наймальнік мусіць яго адпусьціць, як тыя наіўныя работнікі спадзяваліся.

Закон «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублiкi Беларусь» уступiць у сiлу з 26 студзеня 2008 года. Гэты нарматыўны акт, важны для жыцця лiтаральна кожнага грамадзянiна краiны, змяшчае шмат навацый. Як сведчыць аналiз зваротаў, большасць пытанняў, што ўзнiкаюць у наймальнiкаў i работнiкаў, звязана са змяненнямi працягласцi асноўнага водпуску (артыкул 155), выключэннем з дзеючай рэдакцыi Працоўнага кодэкса артыкула 156 «Асноўны падоўжаны водпуск», а таксама змянення парадку, умоў прадастаўлення i працягласцi дадатковых водпускаў за ненармаваны рабочы дзень (артыкул 158) i працяглы стаж работы (артыкул 159). Гэта абумоўлена неабходнасцю прывядзення асобных умоў працоўнага дагавора (кантракта) з кожным работнiкам у адпаведнасць са змяненнямi працоўнага заканадаўства да 26 студзеня 2008 года i iх дакументальным афармленнем. Iнэса Чысцякова нагадала, што ў працоўныя дагаворы (кантракты), заключаныя ў пiсьмовай форме, змяненнi ўносяцца ў пiсьмовай форме шляхам складання ў двух экзэмплярах i падпiсання бакамi дадатковага пагаднення.

Яна адзначыла, што, як сведчыць практыка, у мэтах рэалiзацыi нормаў закона наймальнiкi правялi пэўную работу па папярэджанню работнiкаў аб змяненнi ўмоў працы i прапанавалi iм заключыць дадатковае пагадненне аб змяненнях некаторых умоў працоўнага дагавора. У гэтым папярэджаннi, у прыватнасцi, сказана, што ў выпадку адмовы работнiка ад прадаўжэння работы ў сувязi са змяненнем умоў працы працоўны дагавор будзе спынены. Гэта рэгламентуецца пунктам 5 артыкула 35 Працоўнага кодэкса (адмова ад прадаўжэння работы ў сувязi са змяненнем iстотных умоў працы). Ёсць выпадкi, калi асобныя работнiкi адмаўляюцца ад падпiсання дадатковага пагаднення i настойваюць на спыненнi працоўных адносiнаў.

Выдадзенае работнiку папярэджанне аб змяненнi iстотных умоў працы трэба разглядаць як iнфармацыю аб змяненнях у заканадаўстве i прапанову аб падпiсаннi дадатковага пагаднення.

Калi работнiк не падпiсвае дадатковае пагадненне, то працоўныя адносiны з iм прадаўжаюцца на ўмовах, прапанаваных наймальнiкам у дадатковым пагадненнi аб змяненнi ўмоў працоўнага дагавора (кантракта). Адмова работнiка ад падпiсання дадатковага пагаднення не абавязвае наймальнiка да спынення працоўных адносiнаў, таму што ўмовы працоўнага дагавора (кантракта), заснаваныя на нормах раней дзеючага заканадаўства, страцяць сiлу з 26 студзеня 2008 года. З гэтай даты будзе дзейнiчаць заканадаўства, якое iнакш вырашае асобныя пытаннi, звязаныя з працоўнымi адносiнамi.

Значыць, жаданне работнiка спынiць працоўныя адносiны з наймальнiкам можа быць рэалiзавана па падставах, прадугледжаных, напрыклад, пунктамi 1 («пагадненне бакоў»), 4 («перавод да iншага наймальнiка») артыкула 35 або артыкулам 40 («уласнае жаданне работнiка, якi працуе па дагавору, заключанаму на няпэўны тэрмiн») Працоўнага кодэкса, рэзюмавала спецыялiст.

Паводле zvyazda.minsk.by, БЕЛТА

Каментары3

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць