Культура66

Выдавецтва «ЛогвінаЎ» не пусцілі на мінскі кніжны кірмаш

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш з 11 па 15 лютага пройдзе ў павільёне «БелЭкспа». Але выдаўца, аб якім цяпер найбольш гавораць у Беларусі, там не будзе.

У кнігарні «ЛогвінаЎ».

Чуткі аб тым, што Літаратурны дом «ЛогвінаЎ» не будзе рэпрэзентаваны на кірмашы, куды з'едуцца выдавецтвы 28 краін свету, пацвердзіў «Нашай Ніве» заснавальнік Літаратурнага дома Ігар Логвінаў.

Паводле яго слоў, выдавецтву не дазволілі нават запоўніць заяўку на ўдзел кірмашы.

«Там арганізацыяй займаецца ТАА «Макбел», мы да дырэктара звярнуліся — ён сказаў, што не прадставіць нам плошчы, бо ёсць загад Міністэрства інфармацыі нас не пускаць на кніжны кірмаш», — распавядае Логвінаў.

Вярхоўны суд 10 лютага пакінуў ў сіле рашэнне пра спагнанне штрафу з Логвінава ў памеры 5,4 млн рублёў, а таксама канфіскацыі даходаў яго прадпрыемства за 2014 год у памеры 961 млн рублёў. Кнігарня працавала без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі (па яе звярталіся шэсць разоў, але столькі ж і адмаўлялі па розных прычынах).

Нягледзячы на тое, выдавецтва не страціла юрыдычнага права браць удзел у кніжных кірмашах. Цяпер кнігарня працягвае працу, яна зарэгістраваная на новую юрыдычную асобу і атрымала ліцэнзію міністэрства.

У бліжэйшы час «ЛогвінаЎ» возьме ўдзел у кніжных кірмашах у Вільні з 19 лютага, затым у Ляйпцыгу 14 сакавіка.

«А ў Мінску неяк не жывём», — наракае Логвінаў.

* * *

Каб дапамагчы Логвінаву выплаціць дзяржаве больш за 63 тысячы даляраў, вядзецца збор ахвяраванняў. На момант публікацыі сабрана 16 тысяч. Ахвяраваць грошы можна ў далярах і еўра праз інтэрнэт-банкінг альбо PayPal ці ў беларускіх рубляху рукі прадаўцу ў кнігарні ((Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а).

Каментары6

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць