Улада11

Вэтэранам і аўганцам вярнулі льготы на праезд

Гэта адбылося дзякуючы міжурадаваму пагадненьню, якое ў 1993 г. падпісаў Вячаслаў Кебіч. Пагадненьне аказалася больш значным за закон аб ільготах, і цяпер вэтэранам і аўганцам ізноў можна ездзіць бясплатна на гарадзкім, прыгарадным і нават чыгуначным транспарце.

Гэта адбылося дзякуючы міжурадаваму пагадненню, якое ў 1993 годзе ў Маскве падпісаў Вячаслаў Кебіч. Пагадненне аказалася больш значным за закон аб ільготах, і цяпер ветэранам і афганцам ізноў можна ездзіць бясплатна на гарадскім, прыгарадным і нават чыгуначным транспарце.

Як толькі Еўрарадыё даведалася пра гэта, мы абтэлефанавалі вакзалы, і там пацвердзілі, што льготы ўжо вярнулі. Па словах дырэктара агенцтва «Мінсктранс» Васіля Лаўрыновіча, кіраўнікам усіх філіялаў прадпрыемства прыйшло тлумачэнне, што нават ветэраны і афганцы з краін СНД маюць права бясплатна ездзіць у Беларусі.

Васіль Лаўрыновіч: «Звяртаем вашу ўвагу на выкананне дзеючага пагаднення аб узаемным прызнанні правоў на льготны праезд інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асобаў, прыроўненых да іх».

Гэта міжнароднае пагадненне было падпісана 12 сакавіка 1993 года ў Маскве кіраўнікамі ўрадаў краін СНД. У гэты час беларускім урадам кіраваў Вячаслаў Кебіч. Вячаслаў Францавіч прыгадаў у інтэрв’ю Еўрарадыё, што менавіта ён ставіў подпіс пад гэтым пагадненнем.

Па словах дырэктара агенцтва «Мінсктранс» Васіля Лаўрыновіча, цяпер міжурадавае пагадненне, падпісанае Кебічам амаль 15 гадоў таму, мае большую вагу, чым закон Беларусі аб ільготах.

Васіль Лаўрыновіч: «Нормы пагаднення прадугледжваюць больш шырокія льготы на праезд для паказаных у пагадненні асобаў, чым нормы Закону Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзянаў».

Такім чынам, згодна з міжурадавым пагадненнем, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама воіны‑інтэрнацыялісты ў адпаведнасці з Дадаткам 3 маюць права на бясплатны праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце. І гэта нягледзячы на тое, што закон «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах» забраў у ветэранаў такое права.

Дарэчы, згодна з пагадненнем, ільготным праездам могуць карыстацца і тыя, хто суправаджае інвалідаў вайны. Самае галоўнае, што гэтая інфармацыя ўжо даведзена да транспартнікаў і чыгуначнікаў. А падрабязней азнаёміцца са спісам ільготаў, якімі забяспечвае міжурадавае пагадненне, можна тут.

* * *

У 2007 годзе у Беларусі пражывала каля 65 тысяч ветэранаў ВАВ, з іх 15 тысяч чалавек — інваліды ВАВ І і ІІ груп. Паводле закону аб ільготах, ільготы пакідаліся толькі інвалідам. Цяпер усе 65 тысяч ветэранаў змогуць ездзіць бясплатна. На сённяшні дзень у Беларусі жыве 21 тысяча воінаў‑афганцаў, яны таксама маюць права на бясплатны праезд.

Віталь Малькевіч, Эўрарадыё

Каментары1

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна12

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна12

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →