Здарэнне адбылося 23 лютага каля 21.30 у мікрараёне Вулька. 61-гадовы мужчына пайшоў супакоіць суседа, а ў адказ атрымаў удар нажом у грудзі.
«Са слоў жонкі пенсіянера, вечарам яна з мужам спачатку пачула шум, які даносіўся з кватэры, размешчанай вышэй на другім паверсе. Затым пачуўся гук ад падзення разбітага шкла дзвярэй, якая вядзе ў тамбур да іх кватэры. Яе муж выйшаў на пляцоўку, каб супакоіць суседа. 17-гадовы юнак у адказ нанёс яму адзін удар нажом у вобласць грудной клеткі. Па прыбыцці работнікі хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі канстатавалі клінічную смерць мужчыны», — паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.
Юнак быў п’яны, калі яго затрымлівалі міліцыянты. Распачата крымінальная справа. Прызначаны шэраг экспертыз.
Цяпер чытаюць
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары