Улада22

Мінімум брані, максімум хуткасці: армія ЗША зацікавілася ультралёгкай баявой тэхнікай 

Пасля канфліктаў у Іраку і Афганістане, калі мінная вайна з ісламістамі прымушала амерыканскіх жаўнераў выкарыстоўваць добра браніраваныя цяжкія баявыя машыны, прадстаўнікі Сухапутных сіл ЗША зацікавіліся лёгкай і ультралёгкай тэхнікай, якая можа ў лічаныя гадзіны быць перакінутая на любы кантынент і ў любую мясцовасць для правядзення агрэсіўных баявых аперацый, піша сайт defensenews.com.

Бліцкрыг без танкаў — новая канцэпцыя ў Пентагоне; фота gannett-cdn.com

Чакаецца, што такія лёгкія машыны, якія зручна перакідваць нават на верталётах, будуць выкарыстоўвацца для Глабальных сіл рэагавання (GRF). Спецыялісты ў галоўным цэнтры падрыхтоўкі амерыканскай пяхоты ў Форт-Бэнінг лічаць, што гэта таксама дапаможа атакаваць добра прыкрытыя супрацьпаветранай абаронай кропкі праз дэсантаванне з тэхнікай у менш абароненых СПА раёнах. Пасля дэсантнікі на сваёй хуткай наземнай тэхніцы змогуць хутка наблізіцца да цэлі аперацыі і знішчыць яе.

«Мы ведаем, што нам патрэбная мабільная абароненая платформа сярэдняй вагі, якая б дазваляла сілам першай хвалі захапіць і выкарыстаць ініцыятыву», — сказаў журналістам генерал Дэніэл Алін, намеснік штаба Сухапутных сіл ЗША. Амерыканскія танкі і БМП для дэсантавання патрабуюць наяўнасці буйнога аэрапорта, а ў будучыні ЗША мусяць атрымаць не такую цяжкую, але больш мабільную тэхніку, дадаў ён.

Такім чынам, сухапутныя войскі атрымаюць магчымасць атакаваць больш хутка і рашуча, не губляючы той час, які цяпер патрабуецца авіяцыі, каб спачатку знішчыць СПА праціўніка.

Цяпер эксперты па распрацоўцы новых тактычных метадаў у Форт-Бэнінг сфармулявалі патрабаванні для 2 патрэбных ім узораў лёгкай тэхнікі:

— ультралёгкая баявая машына (ULCV) вагай каля 1500кг, якая можа змяшчаць пяхотнае аддзяленне са зброяй і рыштункам і праходзіць да 550 км на адным баку паліва. Яна мусіць таксама транспартавацца верталётамі CH-47 Chinook і UH-60 Blackhawk і мець магчымасць парашутнага дэсантавання з транспартных самалётаў C-130 Hercules і C-17 Globemaster.

— лёгкая выведная машына (LRV) для 6 выведнікаў-дыверсантаў, браніраваная ад стралковай зброі сярэдніх калібраў і аскепкаў 152 мм снарадаў. Таксама мусіць транспартавацца на верталёце CH-47 Chinook.

Плануецца, што падобнай тэхнікі мусіць быць дастаткова для ўзбраення авіядэсантнай брыгады для Глабальных сіл рэагавання. Выкарыстанне такіх машын будзе абмежавана першым этапам апэрацыі, калі раптоўнасць атакі зробіць малаверагоднай сустрэчу з мінамі ці цяжкім узбраеннем праціўніка. Да таго ж мабільная тэхніка дасць магчымасць рухацца ў мясцінах з такім ландшафтам, дзе мала хто будзе чакаць атакі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»39

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей2

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»39

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць