Фатаздымак з афіцыйнага інстаграма Mugler: (@muglerofficial)
У гэтым годзе ўпершыню свае калекцыі паказалі, між іншага, Давід Кома для французскага моднага дома Mugler, Джонатан Уільям Андэрсан для Loewe, а таксама Жулі дэ Лібран для французскага моднага дому Sonia Rykiel.
Давід Кома для Mugler
Фатаздымак з афіцыйнага інстаграма Mugler: (@muglerofficial)
Парыжскі дэбют праектанта адбыўся пры удзеле ў паказе зорных мадэляк. А калекцыя? Вельмі спакойная. Менавіта ў гэтым спакоі могуць вадзіцца чэрці, якіх так любяць у модным свеце.
Энтані Вакарэла для Versus
Фатаздымак з афіцыйнага інстаграма Энтані Вакарэла: (@anthony_vaccarello)
Вакарэла стварыў калекцыю так, нібыта прозвішча Версачэ належыць яму. Таму няма чаго дзівіцца, што Данатэла Версачэ вырашыла прыняць на працу праектанта ў якасці крэатыўнага дырэктара Versus.
Жулі дэ Лібран для французскага моднага дома Sonia Rykiel
Фатаздымак з афіцыйнага інстаграма SoniaRykiel: (@soniarykiel)
Экс-праектантка Louis Vuitton з’яўляецца надзеяй на тое, што модны дом Sonia Rykiel ажыве пасля некалькіх сезонаў стагнацыі — калекцыя спадабалася крытыкам моды (і выглядае на вельмі практычную).
Джонатан Уільям Андэрсан для Loewe
Фатаздымак з афіцыйнага інстаграма Loewe: (@loewe)
Канцэрн LVMH ускладае вялікія спадзяванні на Андэрсана. І выглядае на тое, што ён здольны распаліць пламя цікавасці да Loewe.