Грамадства178178

Модна стаць палякам

Сёлета колькасьць ахвотных запісацца на курсы польскай мовы вырасла на Гарадзеншчыне ў некалькі разоў. Актывісты польскіх арганізацыяў зьвязваюць гэта з тым, што ўрад Польшчы прыняў г.зв. Карту паляка і яе перавагамі.

Сёлета колькасьць ахвотных запісацца на курсы польскай мовы вырасла ў некалькі разоў. Актывісты польскіх арганізацыяў зьвязваюць гэта з тым, што ўрад Польшчы прыняў г.зв. Карту паляка

У мінулым 2007 годзе на курсах польскай мовы пры непрызнаным беларускімі ўладамі Саюзе палякаў навучалася каля 70 чалавек. Сёлета такіх ужо 180. Прычым апошнім часам вывучаць мову прыходзяць людзі далёка не студэнцкага й ня школьнага ўзросту.

У «Польскую Мацеж школьную» — гарадзенскую арганізацыю, дзе ўжо на працягу больш як 10 гадоў выкладаюць польскую мову, — ад пачатку году зьвярнулася каля 80 дарослых з просьбай запісаць іх на курсы. Прычым гэта людзі ня толькі з самой Горадні, але й з вобласьці.

Анжаліка Борыс, кіраўніца непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў, кажа, што гэтая зацікаўленасьць значна ўзрасла, калі Польшча ўступіла ў Эўразьвяз і ў Шэнгенскую зону. Да таго ж у мінулым годзе польскі Сэйм прыняў закон аб Карце паляка.

Борыс: «Там адзін з пунктаў, які патрабуе ад тых, хто прэтэндуе на Карту паляка, веданьня польскай мовы. Згодна з гэтым дакумэнтам, урад Польшчы дае прывілеі сваім суайчыньнікам, якія жывуць і ў Беларусі, для прыезду ў Польшчу».

Кіраўнічка аддзелу адукацыі пры непрызнаным Саюзе палякаў, Анжаліка Арэхва, кажа, што асабліва пасьля Новага году да іх пачалі зьвяртацца людзі старэйшага ўзросту з тым, каб навучацца польскай мове. На яе думку, асноўны наплыў такіх людзей наперадзе.

Арэхва: «Думаю, што ў наступным навучальным годзе колькасьць ахвотных навучацца мове значна ўзрасьце, бо павінна пачаць дзейнічаць Карта паляка. Ужо цяпер пераважна дарослыя зьвяртаюцца з пытаньнем — дзе навучыцца польскай мове».

Спадарыня Арэхва распавядае, што цяпер у іх папросту няма магчымасьці адкрываць новыя групы. Зь яе словаў, яны пачнуць гэта рабіць з новага навучальнага году.

Афіцыйны Саюз палякаў ужо некалькі гадоў ня ладзіць у Горадні курсаў польскай мовы. Старшыня СПБ Юзаф Лучнік кажа, што такія курсы існуюць у іншых гарадах Беларусі, а ў Горадні, маўляў, такой патрэбы пакуль няма. Праўда, спадар Лучнік зьвяртае ўвагу на іншае.

Лучнік: «У нас зараз актывізалася больш уступленьне ў арганізацыю, паколькі адным з патрабаваньняў Карты паляка зьяўляецца й прыналежнасьць да палянійнай арганізацыі».

Паводле словаў спадара Лучніка, за апошнія паўгода шэрагі СПБ толькі ў Горадні папоўніліся на сто чалавек.

Міхал Карневіч, Радыё Свабода

Каментары178

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў4

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

«15 хвілін і каштуе 100 рублёў». Беларусы спрачаюцца пра цану спаткання з капібарай у парку жывёл пад Баранавічамі4

Прахадныя балы для паступлення ў ВНУ сёлета павялічацца

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень18

Фільм «Дарога на Курапаты» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам27

Беларусы выйгралі ў каманды Наўседы. І прысвяцілі перамогу памяці Мелказёрава5

Жонка Канье Уэста ў надта смелым нарадзе і масцы кошкі прагулялася па цэнтры Тбілісі пад ручку з мужам ФОТАФАКТ4

Пахаванне Алі Хаменеі адбудзецца 9 ліпеня

У Расіі арыштавалі дэпартаванага беларуса. Ён цішком вярнуўся, але спаліўся, калі пайшоў у паліцыю па даведку4

«Супернядзеля Трампа»: прэзідэнт ЗША адзначыць юбілей баямі UFC перад Белым домам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў4

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць