Фанацкія налепкі з Пагоняй і бел-чырвона-белым сцягам ШМАТ ФОТА
Наведваючы элітную вайсковую частку 3214, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на «фанацкае пытанне». Падчас сустрэчы кіраўніка дзяржавы з кіруючым складам органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС і курсантамі факультэта ўнутраных войскаў Вайсковай акадэміі, Лукашэнка звярнуў увагу на актывізацыю супрацьпраўных памкненняў асобных моладзевых аб'яднанняў, у прыватнасці футбольных фанатаў.
«Спакой у краіне — гэта галоўнае», — падкрэсліў кіраўнік дзяржывы, паведамляла БелТА. Асабліва актуальна гэта ў год прэзідэнцкіх выбараў.
Відаць, немалую ролю тут адыгралі падзеі ва Украіне. Менавіта фанаты футбольных клубаў былі рухаючай сілай кіеўскага Майдана. І менавіта фанаты масава сталі запісвацца ў добраахвотніцкія батальёны падчас вайны на Усходзе Украіны.
Беларускія фанаты таксама сябе прадэманстравалі летась падчас гульні ў Барысаве Беларусь – Украіна. Беларускі фан-сектар салідарызаваўся з украінцамі. Было праспявана шмат песняў разам, праскандавана «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь», не забыліся і на Пуціна.
Але варта адзначыць, што беларускі фанацкі рух не такі шматлікі, як ва Украіне, Польшчы ці Расіі. Некалькі сотняй прыхільнікаў маюць толькі рухі мінскіх «Дынама», «Партызана», «Тарпеда», брэсцкага «Дынама», барысаўскага БАТЭ, «Гомеля» ды «Дняпра». Ва ўсіх астатніх клубаў актыўных фанатаў хіба што дзясяткі, а часам і адзінкі.
На сёння беларускі фанацкі рух падзелены на палітычных поглядах на «правых» і «левых». Да апошніх адносяцца фанаты «Партызана», «Гарадзеі», «Рудзенска», «Івацэвічаў», «Бярозы». Аднак большасць прытрымліваецца ўсё ж правых поглядаў.
Тым не менш, незалежна ад гэткага дзялення ўсе фанаты шануюць і прызнаюць Пагоню і бел-чырвона-белы сцяг, як свае сімвалы. Мабыць, гэта таксама адна з прычын чаму сілавікі так зацікавіліся фанатамі.
«НН» прапануе невялікую падборку фанацкіх стыкераў (налепак) з выявай Пагоні і бел-чырвона-белага сцяга.
Цяпер чытаюць
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары