Навука і тэхналогіі44

Палёт на Марс пад пагрозай?

Фіналіст праекту Mars One распавёў пра недахоп грошай і слабую арганізацыю праекту.

Джозэф Рош. Фота: Medium

Прыватны праект Mars One, у межах якога плануецца адсылаць групы людзей на Марс, мае багата хібаў, распавёў прафесар Джозэф Рош (Joseph Roche), адзін з фінальных кандыдатаў на палёт.

Паводле слоў патэнцыйнага марсіяніна, фінансаванне праекта плануецца атрымаць з дапамогай саміх удзельнікаў.

Кандыдаты на ўдзел у Mars One мусілі набіраць балы, якія выдаваліся за пакупку тавараў пад брэндам Mars One альбо прамых ахвяраванняў. Таксама прапаноўвалася згаджацца атрымліваць ад журналістаў ганарары за інтэрв’ю, але ахвяраваць у праект 75% тых ганарараў.

Рош сцвярджае, што апублікаваны The Guardian топ удзельнікаў праекту насамрэч ёсць топам ахвяравальнікаў грошай.

Mars One не праводзілі медагляд кандыдатаў.

Замест абяцаных шматгадзінных асабістых сумоўяў і псіхалагічных тэстаў Рош прайшоў толькі 10-хвіліннае сумоўе з галоўным медыцынскім спецыялістам праекта. Медагляд кандыдаты мусілі арганізаваць для сябе самастойна. Ні з кім з праекту Рош не сустракаўся асабіста.

Рош згадвае, што яшчэ да яго заяў было вядома, што праект Mars One ужо не падтрымліваецца тэлекампаніяй Endemol, а фізік Герард Хофт (Gerard 't Hooft), які некалі ўваходзіў у лік дарадцаў праекту, ацаніў рэалістычныя тэрміны адпраўкі чалавека на Марс у сто год, а не дзесяць. Таксама было вядома, што ў праект падалі заяўкі 2700 чалавек, а не 200 тысяч, як заяўлялі арганізатары Mars One.

Джозэф баіцца, што правал Mars One праз такую арганізацыю можа падарваць веру чалавецтва ў касмічныя праекты энтузіястаў.

Абвяржэнняў слоў Роша ад іншых удзельнікаў ці арганізатараў праекту пакуль не паступала.

***

Mars One — прыватны праект, што прадугледжвае заснаванне калоніі на Марсе, якая да 2035 года мусіць дасягнуць насельніцтва ў 44 чалавекі. Фінансаванне плануецца атрымаць ад спонсараў і паказу праекту па тэлебачанні ў форме рэаліці-шоў.

У 2018 годзе праект Mars One плануе адаслаць на Марс беспілотны даследчы апарат, у 2020-м — марсаход, у 2022-м — грузавы карабель. Старт першай каманды людзей прызначаны на красавік 2024 года, наступная каманда меркавана паляціць у 2026 годзе. Сам палёт зойме каля 210 дзён. Вяртанне першых марсіян на Зямлю не прадугледжанае.

Беларусаў сярод фіналістаў праекту няма.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне12

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа4

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам42

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку82

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц8

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой31

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне12

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць