Аўто

У Мінску з’явіліся перахопныя аўтастаянкі

Стаянкі такога тыпу прызначаныя для іншагародніх, якія працуюць у сталіцы.

Фота: nph.de

У раёне станцый метро «Барысаўскі тракт», «Аўтазаводская» і «Малінаўка» з’явіліся перахопныя стаянкі, паведамляе «Мінск-навіны».

Стаянкі па адрасах пр. Незалежнасці, 165 і вул. Радыяльная, 18 і вул. Напалеона Орды, 32а змяшчаюць да 200 машын. З 7 раніцы да 19 вечара яны каштуюць па 500 рублёў на гадзіну, з 19 да 7 — 1400 рублёў на гадзіну.

Яны прызначаныя для кароткатэрміновага захавання машын, уладальнікі якіх пражываюць за МКАДам, але працуюць ці прыязджаюць па справах у Мінск. Стаянкі дазволяць пакінуць машыну і дабірацца да патрэбных месцаў на метро і грамадскім транспарце — фактычна, «перахапіць» частку аўтамабіляў на ўездзе ў горад.

***

За мяжой такія стаянкі носяць назву Park-and-Ride, падобная практыка нарадзілася ў Кітаі ды добра сябе зарэкамендавала ў Еўропе і ЗША. На кітайскіх Park-and-Ride кіроўцам першапачаткова прапаноўвалася пакідаць ровар ды перасаджвацца на метро, а па выхадзе з метро арэндаваць іншы ровар. З ростам колькасці машын з’явіліся і аўтамабільныя Park-and-Ride.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць