Эканоміка

У «МТБанка» змяніліся ўласнікі

У беларускага «МТБанка» змяніўся склад акцыянераў.

Як паведамілі ў банку, завяршылася здзелка па набыцці 100% акцый холдынгавай кампаніі MTB Investments (Кіпр), якой, у сваю чаргу, належыць 98,97% акцый ЗАТ «МТБанк». Канчатковымі бенефіцыярнымі ўласнікамі банка сталі беларускі бізнесмен Аляксей Алексін і Ірына Алексіна.

Акцыі набытыя ў ранейшых бенефіцыярных уласнікаў — структур беларускай інвестыцыйнай кампаніі «Зубр Капітал», заснаванай акцыянерамі міжнароднага аўтамабільнага холдынга «Атлант-М», і амерыканскага інвестыцыйнага фонду Horizon Capital. 

Як заявіў старшыня праўлення ЗАТ «МТБанк» Андрэй Жышкевіч, прыход новага акцыянера дазволіць банку «пераадолець аб'ектыўныя абмежаванні ранейшага перыяду развіцця, калі далейшы арганічны рост банка пачаў стрымлівацца памерам існуючага капіталу, а капітал рос толькі за кошт самакапіталізацыі. Не менш прыемна, што новым акцыянерам стаў беларускі бізнесмен, што дазваляе «МТБанку» захаваць свой цяперашні статус найбуйнейшага прыватнага банка, які кантралюецца менавіта нацыянальным інвестарам».

У сваю чаргу новыя акцыянеры адзначылі наступнае: «Набыццё «МТБанка» з'яўляецца важным крокам па дыверсіфікацыі бізнесу, які на сёння прадстаўлены ў Беларусі ў галінах нафтаперапрацоўкі, сельскай гаспадаркі, будаўнічай галіны. Пры ацэнцы банка асаблівая ўвага надавалася наяўнасцю дакладнай і збалансаванай стратэгіі развіцця».

«Арыентацыя «МТБанка» на абслугоўванне беларускага малога і сярэдняга бізнесу і фізічных асоб даказала сваю эфектыўнасць і безумоўна захаваецца. У цэлым мы плануем забяспечыць максімальную пераемнасць існуючай бізнес-мадэлі і захаваць і пашырыць супрацоўніцтва з усімі цяперашнімі і будучымі партнёрамі «МТБанка», — зазначылі новыя акцыянеры.

Першымі крокамі стануць павелічэнне статутнага фонду банка на 15 млрд. рублёў, правядзенне ў найбліжэйшы час маштабнай акцыі для кліентаў — фізічных асоб.

Андрэй Жышкевіч выказаў падзяку ранейшым акцыянерам банка. Холдынг «Атлант-М» набыў «МТБанк» у 2001 годзе. З таго моманту актывы банка павялічыліся ў дзясяткі разоў. Кліентамі банка сталі многія беларускія кампаніі малога і сярэдняга бізнесу. У сваю чаргу з прыходам Horizon Capital прыкметна актывізавалася супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі — было прыцягнута больш за 80 млн. долараў ад такіх арганізацый, як EBRD, IFC, FMO.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі23

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзесьці людзі хуліганяць». Пашпартны цэнтр адрэагаваў на справу пра праблемы ў чалавека праз пашпарт Новай Беларусі8

На Брэстчыне ўжо пачаліся вясновыя паводкі ВІДЭА

У Беларусі стартавалі продажы новай мадэлі Lada. Што па цэнах і колькі каштуе яе еўрапейскі аналаг?5

Камандзір «Азова» Пракапенка стаў генералам2

У Венгрыі апазіцыйная Орбану партыя рэкордна павялічыла адрыў перад выбарамі13

Віктар Бабарыка: «Калі ў мяне спытаюць: «Цябе катавалі?», я скажу: «Я не ведаю»54

У Мінску на будоўлі пасля ўдару кранам загінуў рабочы

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў103

У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі23

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць