Свет66

Іран хоча прапанаваць Трампу нафтавую здзелку, каб ён яго не чапаў

Іран разглядае магчымасць прапанаваць Дональду Трампу маштабныя інвестыцыйныя праекты ў нафтагазавым сектары краіны, каб дамагчыся змякчэння напружанасці і заключэння пагаднення па ядзернай праграме, паведамляе Financial Times.

Іранскі НПЗ у Ісфахане. Фота: Fatemeh Bahrami/Anadolu via Getty Images

Паводле інфармацыі Financial Times, у Тэгеране абмяркоўваюцца ідэі, якія павінны зацікавіць Трампа як бізнэсоўца. Крыніцы выдання сцвярджаюць, што гаворка ідзе пра «камерцыйную залатую жылу» — магчымасці для ЗША атрымаць выгаду ад інвестыцый у нафтагазавую галіну, здабычу карысных выкапняў і стратэгічна важных мінералаў. Пры гэтым афіцыйнай прапановы Вашынгтону пакуль не накіроўвалі.

Адзін з суразмоўцаў адзначыў, што ў Іране вывучалі прыклад Венесуэлы, дзе пасля кантактаў з Дональдам Трампам напружанне часткова знізілася на фоне інтарэсаў амерыканскіх кампаній у нафтавых кантрактах.

У ЗША, аднак, заяўляюць, што ніякіх камерцыйных прапаноў не атрымлівалі. Паводле амерыканскага боку, пазіцыя Трампа застаецца нязменнай: Іран не павінен мець ядзернай зброі або магчымасці яе стварыць.

Чакаецца, што міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы правядзе чарговы раўнд перамоў у Жэневе з прадстаўнікамі Трампа — Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам.

Адзначаецца, што Іран — не адзіная краіна, якая спрабуе вырашаць спрэчкі з Трампам праз буйныя эканамічныя абяцанні. Раней падобныя падыходы выкарыстоўвалі Еўрапейскі саюз, Японія, Саудаўская Аравія і Індыя.

Асобна згадваецца і Расія. Спецпрадстаўнік Уладзіміра Пуціна Кірыл Дзмітрыеў агучыў ідэі сумесных праектаў з ЗША на суму да 14 трыльёнаў даляраў, уключаючы распрацоўку арктычных радовішчаў і будаўніцтва тунэлю праз Берынгаў праліў. Аднак эксперты лічаць такія лічбы нерэалістычнымі і прызначанымі хутчэй для прыцягнення ўвагі Трампа, чым для практычнай рэалізацыі.

Раней паведамлялася, што Трамп узмацніў вайсковую прысутнасць ЗША на Блізкім Усходзе і даў Тэгерану абмежаваны тэрмін для дасягнення пагаднення, папярэдзіўшы пра магчымыя «дрэнныя наступствы» ў адваротным выпадку.

Каментары6

  • Žvir
    26.02.2026
    Heta ŭžo Maskva padmitusiłasia, skinuła ajatałam idziejku...:) Tut i da šamanki nie chadzi...

    Kreml sam hetymi kartami karystajecca, durmaniačy Trampa, kab ciahnuć čas, ciapier i baradačy pasprabujuč pahulacca ŭ tuju ž hulniu z padkazki Kramla.
  • .
    26.02.2026
    И ведь купится рыжий пень.
  • Маскоўскія і іранскія нафтавытворцы прапануюць усё большыя зніжкі
    26.02.2026
    еще медальку, Маскоўскія і іранскія нафтавытворцы прапануюць усё большыя зніжкі, бо яны змагаюцца за той самы абмежаваны круг кітайскіх пакупнікоў. Трамп працуе на нашу справу i ведае справу Р. Рэйгана добра , сёння скрадзены уралс ужо $ 30 згодна Bloomberg, і гэта цудоўна!! . Венесуэла і ваш дзед вова наступны. Пражэкту хана джучы капут !

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць