У дужках указваецца месца ў аналагічным рэйтынгу 2013 года.
старшыня прэзідэнцкага спартыўнага клуба Палітычную будучыню Дзмітрыю не прагназуе, здаецца, ніхто. Але кожны чалавек, які мае кантакт з Аляксандрам Лукашэнкам, лічыцца ў Беларусі ўплывовым. |
|
старшыня Мінскага аблвыканкама Прэтэнзій да Шапіры ў кіраўніка краіны нямнога. Калі той і зменіць пасаду, то толькі каб пайсці на павышэнне. Ягоныя 54 гады ўспрымаюцца наменклатурнай як час позняй маладосці. |
|
памочнік прэзідэнта па ідэалогіі Адзін з галоўным ідэолагаў краіны лічыцца «сматрачым» за ўсім Белнэтам. Але не пакідае ўражанне, што Янчэўскі заседзеўся на пасадзе памочніка, якая не дазваляе прадэманстраваць сябе ва ўсёй красе. |
|
дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Мяжуеў – вайсковец. Але сам у баявых дзеяннях удзелу не браў. Усе ягоныя медалі, звыш 20, за заслугі ў мірны час. У Раду бяспекі яго выдзернулі з соннай палаты прадстаўнікоў. |
|
намеснік дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі На цяперашняй пасадзе Уцюрын набіраецца патрэбнага досведу, каб у будучыні ўзначаліць КДБ, МУС, ААЦ ці іншае сілавое ведамства. |
|
старшыня Мінгарвыканкама На фоне нешчаслівага Мікалая Ладуцькі любы ягоны наступнік будзе выглядаць героем. У першыя месяцы працы Андрэй Шорац сапраўды фантаніраваў ідэямі. |
|
старшыня Белтэлерадыёкампаніі «Міністру тэлебачання» ўдавалася выбіваць дадатковае фінансаванне, таму пад ягоным кіраўніцтвам БТ разраслося ў вялікі холдынг. Але «Беларусь-1» усё ніяк не можа дагнаць АНТ у рэйтынгах папулярнасці. |
|
памочнік прэзідэнта па Мінску Якабсона лічаць добрым выканаўцам, але не генератарам ідэяў. Пасля смерці жонкі яго амаль адразу перавялі з пасады галоўнага кантралёра краіны на больш сціплае месца. |
|
старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта У Мальцава ўжо той узрост, калі трэба рыхтавацца да пенсіі. Але нечакана ўзнікла пасада кіраўніка Памежнага камітэта, калі з ёй не справіўся малады Аляксандр Боечка. |
|
старшыня Вайскова-прамысловага камітэта Вайскоўцы стаяць перад новым выклікамі, і Гурулёў абяцае стварэнне найноўшай зброі. |
|
уласнік «Санта-Брэмар» і «Савушкавага прадукту» Галоўны бізнэсмен Брэстчыны прайшоў па лязе, калі ягонае імя стаяла наступным у спісе «кашалькоў Лукашэнкі», супраць якіх меркавалася ўводзіць санкцыі Еўрасаюза. Дзякуючы забароне на імпарт еўрапейскай прадукцыі ў Расіі Машэнскі павялічыў долю на рынку ўсходняга суседа. |
|
віцэ-прэм’ер Ніякіх рэформаў віцэ-прэм’ер не прапануе, проста робіць сваю работу. Паколькі летась ураджай быў добры, то і Русы ў бяспецы. А паколькі сельская гаспадарка – важная галіна эканомікі, то і ўплыў мае. |
|
міністр фінансаў Міністэрства фінансаў – строгая іерархічная ўстанова, у якую прыходзяць аднойчы і назаўсёды. Амарын у ведамстве ўжо больш за тры дзесяцігоддзі. Абавязак міністра – сачыць, каб выдаткі бюджэту не перавышалі даходы. |
|
cтаршыня праўлення Банка развіцця Адзін з нямногіх беларускіх чыноўнікаў, якія выклікаюць пазітыўнае стаўленне ў грамадскасці. Шматдзетны бацька, разумны, абаяльны… Але Румасу не хапае смеласці і амбіцый – усё ж сам адмовіўся ад высокай пасады віцэ-прэм’ера. |
|
праваслаўны мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, экзарх усяе Беларусі Епіскап з Разані замяніў мітрапаліта Філарэта, якога адправілі на адпачынак. У новым мітрапаліце грамадскасць бачыць чалавека, які адстойвае расійскія інтарэсы. |
|
уласнік партала tut.by Штодня галоўную старонку самага папулярнага беларускага сайта наведваюць каля 900 тысяч чалавек. Tut.by – несумненны лідар у інфармацыйнай прасторы. |
|
малодшы сын кіраўніка краіны Лукашэнка–старэйшы па-ранейшаму жартуе, што пераемнікам можа стаць толькі ягонае малодшае дзіця. Але як вядома, у кожным жарце… |
|
гендырэктар АНТ Ягоны тэлеканал спрэс рускамоўны, за выняткам святочных канцэртаў. Рэтрансляцыя расійскіх серыялаў і забаўляльных праграм дазваляе Кіселю захоўваць за АНТ статус самага папулярнага канала Беларусі. |
|
міністр эканомікі Гэта той выпадак, калі чалавек цалкам быў на сваім месцы. Зіноўскі прысвяціў сваё жыццё статыстыцы. Да яго адміністратарскіх навыкаў няма пытанняў. Але апрацоўваць лічбы і будаваць эканоміку – розныя рэчы. |
|
палітвязень, экс-кандыдат у прэзідэнты Ад лёсу Статкевіча ў вялікай ступені залежыць перспектыва развіцця беларуска-еўрапейскіх адносінаў. Апазіцыя разглядае сярод варыянтаў на наступныя выбары вылучэнне Статкевіча ў якасці адзінага, а ўлада няхай рэагуе як хоча. Сам палітык не супраць. |
|
галоўная рэдактарка сайта «Хартыя-97» Рэдактарка самага папулярнага апазіцыйнага сайта ўжо амаль чатыры гады жыве ў эміграцыі. Але «Хартыя» нічога не згубіла праз выезд за мяжу, наадварот стала вастрэйшай. |
|
уласнік «Тытунь-Інвест» і «Кароны» «Тытунь-Інвест» — адзіная прыватная кампанія на цыгарэтным рынку. Бізнэс асаблівы, рашэнне аб тым, каб даць дазвол Тапузідзісу, прымалася на найвышэйшым узроўні. |
|
уласнік кампаніі «Зубр-капітал» Алегу Хусаенаву стала сумна проста зарабляць грошы. Паспяховы менеджар, які стаў мільянерам дзякуючы продажам аўтамабілям, першым у Беларусі стварыў фонд прамых інвестыцый. А яшчэ ён знаны мецэнат. |
|
намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта У абавязкі Міцкевіча ўваходзіць маніторынг працы чыноўнікаў (найперш звароты грамадзян і адказы на іх), маніторынг па абгрунтаванні росту цэн, ён узначальвае таксама камісію па памілаванні | . |
дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Гэты чалавек – вялікая загадка. Ён быў актывістам ўніяцкай царквы, журналістам недзяржаўнага выдання, сам размаўляў па-беларуску. Але яго новая пасада вымушае задумацца: а ў якой якасці ён усё гэта рабіў. |
|
Каментары