Свет2020

У праваслаўных храмах Масквы будуць маліцца за імпартазамяшчэнне

Пасля святкавання Вялікадня 12 красавіка, у праваслаўных храмах Масквы пачнуць чытаць малебны ў дапамогу фермерам і развіццю імпартазамяшчэння ў Расіі, паведамляюць »Известия». 

AFP

Гэты факт пацвердзіў намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеянні Царквы і грамадства Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) святар Раман Багдасараў.

Сінадальны аддзел РПЦ вызначыць, у якія дні тыдня і з якой перыядычнасцю будуць здзяйсняцца малебны, што будуць доўжыцца на працягу гадзіны, пасля праваслаўнага Вялікадня, які святкуецца ў гэтым годзе 12 красавіка. Тады ж будзе зацверджаная назва агульнай малітвы за імпартазамяшчэнне.

«Мы не можам выкарыстоўваць словы, якіх няма ў рускай мове, таму папярэдне можна сказаць, што малебны будуць здзяйсняцца «у падтрымку сялянства ў Расіі». Бо ў ім спакон веку была ўся сіла Святой Русі. Мы спадзяёмся, што малебны дапамогуць земляробам, якія хочуць мірна працаваць, - кажа Раман Багдасараў. — Набажэнствы можна служыць і ў будныя, і ў выхадныя дні, у любы час: святар свой графік заўсёды падбудуе пад вернікаў. І мы будзем здзяйсняць такія набажэнствы для вернікаў, пакуль у людзей у гэтым ёсць патрэба, хоць 10 гадоў запар. У малітвы дзве ўмовы — пастаянства і вера».

Святар таксама абураецца, што дзяржаўная падтрымка ў Расіі аказваецца толькі буйным сельскагаспадарчым прадпрыемствам, у той час як малыя гаспадаркі перажываюць крызіс і знаходзяцца ў заняпадзе: «А людзі, якія працуюць на зямлі, спрабуюць падняць нашу расійскую сельскую гаспадарку, атрымаць добры ўраджай і, як следства, паспрыяць працэсу імпартазамяшчэння ў краіне».

Яшчэ адным цікавым фактам з'яўляецца тое, што з пачатку сакавіка 2015 ў храме Свяціцеля Мікалая на Трох Гарах ў цэнтры Масквы пачалі здзяйсняцца малебны пра дараванне Божай дапамогі іпатэчным пазычальнікам, таксама ініцыяваныя РПЦ па просьбе пацярпелых ад крызісу расейцаў.

«Такія малітвы цяпер будуць адбывацца стала раз на два тыдні па нядзелях. Кожны раз да нас у храм прыходзіць каля 150 чалавек, — дадаў Багдасараў. — Наш Сінадальны аддзел ўпаўнаважаны патрыярхам Кірылам на правядзенне такіх масавых мерапрыемстваў. Старшыня нашага аддзела па ўзаемадзеянні Царквы і грамадства Усевалад Чаплін з'яўляецца настаяцелем храма Свяціцеля Мікалая, таму і праводзяцца малебны па просьбах масквічоў пакуль толькі там, аднак у іншых храмах таксама магчыма правядзенне падобных малітваў».

Каментары20

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць