Грамадства2525

Да 9 Мая ўсе працаўнікі гандлю і сферы паслуг мусяць мець чырвона-зялёную бутаньерку з яблыневым цветам

Напярэдадні і падчас святкавання 9 Мая кожнаму супрацоўніку арганізацый гандлю, бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання Міністэрствам гандлю рэкамендавана дадаць да форменнай вопраткі сімвал акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі».

Гаворка ідзе пра чырвона-зялёную стужку з кветкай яблыні — «прэм'ера» альтэрнатыўнай сімволікі прайшла яшчэ ў студзені гэтага года, калі прадстаўнікі БРСМ падаравалі яе Аляксандру Лукашэнку.

У рэдакцыю партала Tut.by чытачы даслалі здымак дакумента, які работнікі гандлю на днях атрымалі з Упраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама. У ім агаворваюцца ўмовы ўдзелу ў рэспубліканскім патрыятычным праекце «Кветкі Вялікай Перамогі». Органы кіравання просяць прыняць меры «па наяўнасці сімвала акцыі, прымацаванага да форменнай вопраткі, у кожнага работніка арганізацыі гандлю, бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання».

Характэрна, што на пісьме маецца пазнака — рашэнне павінны прыняць да ведама кіраўнікі прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці.

«Звяртаем увагу, што продаж названага сімвала недапушчальны. У мэтах падрыхтоўкі справаздачы ў міністра гандлю <…> інфармуйце аб працы па заключэнні дамоў і атрыманні ад кожнага вытворцы сімвала акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі» (чырвона-зялёнай стужкі з кветкай яблыні) для наступнай перадачы кліентам у перыяд падрыхтоўкі і святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», — гаворыцца ў лісце.

Пакуль невядома дакладна, ці будзе бутаньерка раздавацца выключна бясплатна ці ўсё ж такі іх можна будзе купіць. Па некаторай інфармацыі, работнікі арганізацый павінны будуць насіць на форменнай вопратцы новы сімвал з 1 па 9 мая.

У Міністэрстве гандлю паведамілі, што ў акцыі возьмуць удзел арганізацыі гандлю, бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання па ўсёй краіне. Дэталі мерапрыемства яшчэ абмяркоўваюцца, падрабязная інфармацыя будзе апублікаваная на сайце ведамства да канца месяца.

Глядзіце таксама: Магілёўская фабрыка нарошчвае выпуск чырвона-зялёных бутаньерак, але працягвае вырабляць і «георгіеўскія»

Каментары25

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе6

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

У ААЭ знайшлі парэшткі раней невядомага навуцы драпежніка

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай10

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе6

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць