Улада55

Прэзідэнт ПАРЕ агучыла ўмовы аднаўлення кантактаў з афіцыйным Мінскам

Ад Беларусі чакаюць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных выбараў.

euroradio.fm

22 красавіка ў Страсбургу прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Ганна Брасэр выказалася пра сітуацыю ў Беларусі.

Яна нагадала ўмовы аднаўлення кантактаў з афіцыйным Мінскам: увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне, вызваленне палітвязняў і правядзенне свабодных выбараў. Да выканання трох гэтых умоваў казаць ні пра аднаўленне кантактаў на вышэйшым узроўні паміж ПАРЕ і афіцыйным Мінскам, ні пра вяртанне нашай краіне статусу спецзапрошанага казаць не даводзіцца.

«Я прызнаю важнасць ролі Беларусі ў арганізацыі ў Мінску перамоваў па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне — яны былі скіраваныя на тое, каб знайсці шляхі ўрэгулявання на ўсходзе Украіны. Хоць Мінскае пагадненне і даволі крохкае, спыненне агню пакуль неўстойлівае. Але тое, што Беларусь дала бакам пляцоўку для перамоў — пазітыўны крок.

Але тым не менш, мы не можам забывацца на тыя перашкоды, якія не дазваляюць Беларусі ўвайсці ў Раду Еўропы: пытанне смяротнага пакарання, свабодных выбараў і вызваленне палітвязняў.

Мы проста не можам сказаць: Вось, вы шмат зрабілі для перамоваў па Украіне і мы адкідаем у бок тыя значныя пытанні, якія мы ўздымалі. Але калі па гэтых пытаннях будзе прагрэс, то цалкам магчыма, што рашэнне аб недапушчэнні кантактаў на вышэйшым узроўні будзе адменена», — заявіла Ганна Брасэр.

Па яе словах, першым сведчаннем такога прагрэсу могуць стаць будучыя прэзідэнцкія выбары. Калі ад самага пачатку яны будуць праходзіць ва ўмовах роўных магчымасцяў для ўсіх кандыдатаў і свабоды, то гэта стане сігналам для ПАРЕ, што Беларусь сапраўды хоча развіцця дыялогу, кажа прэзідэнт ПАРЕ.

Нагадаем, рашэнне аб спыненні кантактаў на найвышэйшым узроўні паміж ПАРЕ і Беларуссю было прынятае ў красавіку 2010 года.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было27

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

На віцебскай Ратушы паставілі скульптуру пажарніка ФОТЫ5

Украінцы падбілі ў Крыме тры расійскія караблі6

Парадокс, але прызнанне ЕГУ экстрэмісцкім развяжа яму рукі24

Арандатар: «Гаспадыня не аддае заставу 1120 — нібыта я «знішчыў» кватэру. Але гэта натуральны знос!»

ЗША ўпершыню за 10 гадоў правялі сакрэтныя перамовы з Кубай у Гаване

Два гандлёвыя судны былі абстраляныя пры спробе прайсці праз Армузскі праліў2

Лукашэнка: Якія б са мной перамовы ні вёў Захад, я цудоўна разумею, што не іх сукін сын27

Лаўроў: Аднаўленне перамоваў з Украінай «не з’яўляецца прыярытэтам нумар адзін»1

У Беларусь прывезлі мініяцюрныя электракары, якія каштуюць менш за 8500 даляраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было27

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць