Свет44

У дзіцячым харчаванні аднаго з еўрапейскіх вытворцаў знайшлі пацучыную атруту

У Аўстрыі выявілі небяспечны выпадак з дзіцячым харчаваннем: у адным са слоікаў прадукцыі кампаніі Hipp знайшлі пацучыную атруту, піша Euronews.

Фота ілюстрацыйнае

Заражаны слоік выявілі ў ходзе праверкі і адклікання прадукцыі з крам сеткі Spar. Ёсць падазрэнні, што гаворка ідзе не пра вытворчую памылку, а пра наўмыснае ўмяшанне — магчыма, спробу шантажу вытворцы.

Кампанія паведаміла, што перадала справу ў праваахоўныя органы і пакуль не дае дадатковых каментароў. Пры гэтым падкрэсліваецца, што ўжыванне падробленай прадукцыі можа быць небяспечным для жыцця.

Расследаванне праводзіцца ў Аўстрыі, але падобныя падазроныя слоічкі таксама выявілі ў Германіі, Чэхіі і Славакіі. Першыя аналізы пацвердзілі наяўнасць таксічнага рэчыва. Адзначаецца, што такія слоічкі могуць мець незвычайны або непрыемны пах.

Улады заклікаюць людзей быць уважлівымі: звяртаць увагу на пашкоджаныя або ўжо адкрытыя ўпакоўкі, адсутнасць характэрнага гуку пры адкрыцці і падазроныя знакі на дне слоіка — белыя наклейкі з чырвоным кругам. Такія прадукты ўжываць нельга.

Сімптомы атручвання могуць з’явіцца не адразу — праз некалькі дзён. Сярод іх — крывацёкі, слабасць і бледнасць. Пры падазрэнні на атручванне неабходна тэрмінова звярнуцца да доктара.

Каментары4

  • Пффы
    19.04.2026
    i, уся ежа, што не халяль яшчэ і не кашэр 🫤
  • Мова
    19.04.2026
    Уважлівым можна быць да чалавека, да людзей, а да небясьпекі трэба быць пільнымі...
  • Кен
    19.04.2026
    Жывіце ў сваім доме, на сваёй зямлі, а не ў шпакоўні і вырошчвайце ежу для сваёй сям’і, тады ў ежы вашых дзяцей не будзе пацучынай атруты і сотняў іншых атрут. І калі здарыцца галадуха- ў вас будзе што зьесьці.

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць