Грамадства4949

Старшыня беларускіх «Начных ваўкоў»: Палякі нас падтрымалі, а вы можаце далучыцца пад БЧБ сцягам

Шырокі рэзананс у грамадстве набыў мотапрабег «На Берлін», які плануюць правесці расійскія байкеры да ўгодкаў заканчэння Другой сусветнай вайны.

Мяркуецца, што ўдзельнікі прабегу праедуць шляхам Чырвонай арміі ад Масквы да Берліна праз тэрыторыі еўрапейскіх дзяржаў.

Аднак на такія намеры вельмі адмоўна адрэагавалі некаторыя еўрапейскія палітыкі і прадстаўнікі мотаруху — палякі дык увогуле абяцаюць сустрэць расійскіх байкераў на мяжы з Беларуссю і гвалтоўна спыніць.

З гэтай нагоды «Наша Ніва» пагутарыла са старшынёй беларускай філіі «Начных ваўкоў» Аляксеем Вакульчыкам, які са свайго боку крыху патлумачыў сітуацыю.

Аляксей адразу пачаў з таго, што СМІ, на ягоную думку, няправільна падаюць сітуацыю.

«Зразумейце, што па-першае — не «Начныя ваўкі» арганізатары прабегу, а расійская матацыклісты ўвогуле. Калі казаць аб асобах, то гэта Андрэй Баброўскі, а ніякі не «Хірург». Увогуле такія прабегі ладзяцца штогод, але сёлета арганізатары проста папрасілі рэкламу — мы пераставілі гэтую інфармацыю на свой сайт і тут пачалося…», — кажа Аляксей.

«Калі выйшаў той артыкул, дзе сцвярджалася, нібыта прабег усе байкатуюць, мне адразу пачалі тэлефанаваць узгаданыя журналістам людзі і казаць, што іх не так зразумелі. Вось кіраўнік RacingClan’а, напрыклад, увогуле прапанаваў сваю дапамогу ва ўзгадненні прабегу з ДАІ і выканкамамі. А віцебскі клуб RoadDogs будзе ўдзельнічаць у прабегу. Што ж датычыць «Дацэнта» з IronBrothers, то я ведаю аб ягоных палітычных поглядах, але мы ўсё роўна ў выдатных адносінах. Таму прыблізная колькасць беларускіх байкераў, якія будуць суправаджаць калону – дзесьці 30 чалавек на сённяшні дзень».

Таксама са словаў Аляксея вынікае, што ён шчыра не разумее, чаму прабег выклікаў такую негатыўную рэакцыю з боку грамадства і СМІ.

«Мне ўвогуле не зразумелая пазіцыя некаторых людзей, якія заклікаюць неяк нам перашкодзіць, пабіць там ці яшчэ што. Асабліва заява гэтага Мікіты Сямяненкі — гэта ж смешна, ён увогуле хто? 20 гадоў катаюся на матацыкле, а гэтае прозвішча ўпершыню чую.

Бо я магу вас запэўніць, што палякі якраз нас падтрымліваюць: на наш мэйл прыходзяць лісты ад уладальнікаў прыдарожных рэстаранаў з прапановамі размясціць і накарміць удзельнікаў прабегу, а польскія матацыклісты [пераважна «левыя», «правыя» супраць прабегу — НН] прынялі рэзалюцыю, згодна з якой абяцаюць суправаджаць расійскіх байкераў у межах сваёй краіны.

Таму гэтыя пагрозы неяк спыніць прабег — гэта несур’ёзна. Ну скажыце, які адэкватны чалавек будзе правакаваць бойку на дарозе? Мне гэта здаецца неймаверным».

Разам з тым Аляксей падкрэсліў, што ягонае сэрца б’ецца з боку Луганска, а не Кіева.

— Нас называюць тэрарыстамі, сепаратыстамі, але хіба любіць расійскі і беларускі народы — гэта сепаратызм? Што да Украіны, то тут у мяне, канешне, свая пазіцыя, але прычым тут прабег? – сказаў старшыня беларускіх «Начных ваўкоў».

Байкер мяркуе, што пэўныя людзі, называючы іх тэрарыстамі, маюць мэту раскалоць беларускае грамадства на ўзор украінскага.

«Мы [беларускія «Начныя ваўкі» – НН] ніякія не сепаратысты.

Увогуле, ведаючы пазіцыю вашай газеты, я і гавару з вамі толькі таму, што не хачу паддавацца пэўным тэндэнцыям і дзяліць беларусаў на сваіх і чужых, правільных і няправільных. Гэта, як паказаў досвед Украіны, можа кепска скончыцца.

Вось вы гаворыце па-беларуску? — Цудоўна, гаварыце. Паважаю людзей, якія маюць нейкую ідэю, але падкрэслю — светлую ідэю.

Бо нашай мовай і сімваламі, чаго тут хаваць, часта карыстаюцца не з любоўю, а з карысцю і прагай да нейкіх дывідэндаў. Таму, калі хтосьці ў калоне шчыра захоча праехаць з Бела-Чырвона-Белым сцягам — я асабіста і мае паплечнікі не будуць супраць. Хай едзе, калі ў ягонай душы Беларусь атаесамляецца з гэтымі колерамі, ні ў Пагоні, ні ў БЧБ няма нічога кепскага», — скончыў Аляксей.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Усе навіны →
Усе навіны

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі14

Асабістая доктарка Лукашэнкі стала ўладальніцай сеткі аптэк11

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць