Грамадства77

Мінгандлю збіраецца абараніць беларусаў ад рэкламы ў паштовых скрынях

Міністэрства гандлю Беларусі збіраецца абараніць грамадзян ад дакучлівай рэкламы — улётак, якія штодня раскідваюцца па паштовых скрынях. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч:

«Мы пытанне ўжо прапрацавалі, нормы ў нас гатовы… Мы за забарону гэтай рэкламы. Спажывец павінен выбіраць, хоча ён гэты спам атрымліваць ці не. Аналагічныя забароны ў нас былі ўведзены ў рэкламе сотавых аператараў. Калі я не хачу па сотавым тэлефоне атрымліваць рэкламу, я падпісваюся: я не хачу! І ніхто не мае права мне навязваць, выбірае сам спажывец».

Паводле слоў Наркевіч, «усе органы прынялі ўзгодненае рашэнне» ў справе забароны рэкламы ў паштовых скрынях. Але калі забарона пачне дзейнічаць, пакуль невядома.

Дарэчы, пытанне «макулатуры» ў паштовых скрынях у апошнія гады неаднаразова ўздымалася ў СМІ. Адзін з дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў заявіў, што інфармацыя ў рэкламных улётках можа быць непраўдзівай. Восенню мінулага года адбыўся кур'ёзны выпадак у Гомелі, калі ў адну паштовую скрыню было кінута 79 рэкламных улётак аб продажы акцый прадпрыемства. Цікава, што акцыі прадалі яшчэ за два месяцы да гэтага.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў4

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

«15 хвілін і каштуе 100 рублёў». Беларусы спрачаюцца пра цану спаткання з капібарай у парку жывёл пад Баранавічамі4

Прахадныя балы для паступлення ў ВНУ сёлета павялічацца

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень18

Фільм «Дарога на Курапаты» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам27

Беларусы выйгралі ў каманды Наўседы. І прысвяцілі перамогу памяці Мелказёрава5

Жонка Канье Уэста ў надта смелым нарадзе і масцы кошкі прагулялася па цэнтры Тбілісі пад ручку з мужам ФОТАФАКТ4

Пахаванне Алі Хаменеі адбудзецца 9 ліпеня

У Расіі арыштавалі дэпартаванага беларуса. Ён цішком вярнуўся, але спаліўся, калі пайшоў у паліцыю па даведку4

«Супернядзеля Трампа»: прэзідэнт ЗША адзначыць юбілей баямі UFC перад Белым домам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў4

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць