Грамадства22

Сёлета цэнтралізаванае электроннае залічэнне абітурыентаў у ВНУ прымяняцца не будзе

Сёлета цэнтралізаванае электроннае залічэнне абітурыентаў у ВНУ прымяняцца не будзе, заявіў на прэс-канферэнцыі 27 красавіка першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш. 

Паводле яго слоў, укараненне такога падыходу патрабуе ўнясення змяненняў у арганізацыю ўступнай кампаніі. «Сёлета мы не плануем арганізацыйныя змяненні, адпаведна не плануецца выкарыстанне сістэмы ў цэнтралізаваным рэжыме. Разам з тым у нас ёсць план па тым, як мы з гэтай сістэмай надалей будзем працаваць», — сказаў ён.

Цяпер электроннае залічэнне прымяняецца ў межах асобных ВНУ. «Тут асноўная ініцыятыва за ўстановамі адукацыі, таму што сістэма дастаткова зручная, і я спадзяюся, што ў наступным годзе колькасць ВНУ, якія яе выкарыстоўваюць, будзе павялічвацца», — адзначыў Богуш. 

Пры гэтым ён падкрэсліў, што працэс аўтаматызацыі працы прыёмнай камісіі праходзіць у кожнай ВНУ з улікам спецыфікі ўстановы адукацыі. «Як правіла, яны яе выбудоўваюць з улікам асаблівасцей прыёму. ВНУ, у якіх ёсць творчыя спецыяльнасці, спартыўныя выпрабаванні, — у іх адна спецыфіка працы. Тыя ВНУ, якія арыентуецца толькі на вынікі цэнтралізаванага тэставання, — у іх іншая спецыфіка працы», — патлумачыў ён.

Нагадаем, у красавіку 2014 года тагачасны міністр адукацыі Сяргей Маскевіч заяўляў, што ў 2015 годзе ў Беларусі плануецца апрабаваць сістэму цэнтралізаванага электроннага залічэння ў ВНУ, якая дае абітурыентам магчымасць выбраць некалькі спецыяльнасцей і ўніверсітэтаў у парадку іх прыярытэтнасці. Залічэнне ў гэтым выпадку павінна праходзіць аўтаматычна на падставе вынікаў экзаменаў абітурыентаў і прахадных балаў у выбраных імі ВНУ.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць