Улада33

АГП просіць у выбаршчыкаў крэдыт даверу для свайго кандыдата

Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) просіць у выбаршчыкаў прадаставіць прэтэндэнту на ролю кандыдата ў прэзідэнты, свайму лідару Анатолю Лябедзьку крэдыт даверу, узяўшы ўдзел у фінансаванні яго выбарчай кампаніі, а таксама ў валанцёрскай працы. Аб гэтым было заяўлена 28 красавіка ў Мінску на прэс-канферэнцыі кіраўніцтва партыі. 

Лабедзька нагадаў, што з'езд АГП яшчэ ў маі мінулага года прыняў рашэнне вылучаць яго кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2015 года. Сёння гэтае рашэнне было пацверджана палітсаветам арганізацыі.

Палітык паведаміў, што фарміраванне ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты будзе праходзіць на валанцёрскіх пачатках. «Ужо даўно ў Беларусі не праводзіліся выбарчыя кампаніі не за грошы. Мы будзем звяртацца да людзей, якія зацікаўлены ў пераменах, прасіць у іх крэдыт палітычнага даверу», — сказаў ён. 

Паводле слоў Лябедзькі, АГП кіравалася некалькімі аргументамі, прымаючы рашэнне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі гэтага года. Па-першае, у партыі ёсць палітычная воля не дапусціць легітымізацыі вынікаў выбарчай кампаніі без правядзення справядлівых выбараў. Па-другое, адзначыў палітык, АГП гатова рабіць усё, каб «не здаць палітычны і эканамічны суверэнітэт» Беларусі. Па-трэцяе, партыя спадзяецца выйсці на фарміраванне шырокага руху для змянення сітуацыі ў краіне. 

Лябедзька таксама падкрэсліў, што падчас выбарчай кампаніі яго каманда не збіраецца падстройвацца пад «трэнды ні ўлады, ні Усходу, ні Захаду». «Мы не гатовы дамаўляцца з уладамі ўзамен на нейкія прэферэнцыі падчас парламенцкіх выбараў 2016 года», — сказаў ён. 

Лябедзька праінфармаваў, што сёння было прынята рашэнне аб прызначэнні кіраўніком выбарчага штаба намесніка старшыні партыі Льва Марголіна, кіраўніком ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў — члена палітсавета Віктара Карняенкі. 

Лябедзька адзначыў, што сёлета яму, як апазіцыйнаму кандыдату, будзе складана прайсці «рубікон рэгістрацыі». «Верагодна, на гэтых выбарах улады не будуць так лаяльна падыходзіць да рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Але нават калі нас зарэгіструюць, мы пакідаем за сабой поле палітычнага манеўра. Мы ў любы момант можам зняцца з выбарчай кампаніі», — сказаў ён.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»7

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»7

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць